Суббота, 17 ноября 2018

Музей-усадьба «Пружанский палацык» приглашает на «Ночь музеев»

425

19 мая музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае далучыцца ўсіх пружанцаў і гасцей горада да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”! Сёлета мы спалучаем з музейнай ноччу фэст эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХу-V”.

Нагадаем, што фэст  «РЭХА ДАХу» з’яўляецца своеасаблівай выязной сесіяй вядомага не толькі ў Беларусі фестывалю саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”. Нарадзіўся ён у берлінскай арт-сядзібе “Тахелес”, вядомым у свеце цэнтры  сучаснага авангарднага мастацтва, але быў заснаваны і праводзіўся беларускімі мастакамі,  якія выбудавалі  культурны мост  паміж Беларуссю, Германіяй і іншымі  краінамі. 

Гэтым разам  «РЭХА» данясе да гасцей «Пружанскага палацыка» і беларускі фальклор,  і  аповед пра лічбавыя тэхналогіі. А паміж імі ўладкуюцца лекцыі пра вядомых дзеячаў нашай гісторыі, канцэртная праграма, аўдыё-інсталяцыі, кінапаказ і адкрыццё адразу двух мастацкіх выстаў.

Сярод тых, хто бярэ ўдзел у фестывалі, добра знаёмыя пружанцам  гурт “Бабіна лета” (в.Аранчыцы), мастакі  Алесь Родзін, былы дырэктар “Тахелеса” Марцін Райтэр, даследчык  і перформер Зміцер Юркевіч, перформеры Ілля Свірын і Павел Вайніцкі, музыка Яўген Рагозін,  рэжысёр Алена Ясінская.  Але шмат для каго ўдзел ў сёлетнім «ДАХу» будзе пэўным дэбютам  на пружанскай зямлі – мінскі гісторык-архівіст  Зміцер Дрозд,  фатограф Валянціна Калеснікава, музыкі –  Арцём Быстрык, гурт “Сонцавостраў”,  Віктар Жук і Сяржук Крытчаў. Госцем фестывалю стане і ўкраінскі перформер Ігар Мельнік.

Асобна варта падкрэсліць удзел у фестывалі пружанскіх творцаў — Алеся Мікуса і рок-гурта “СЦЯГ”, а таксама буйнога дэсанта маладых мастакоў, якія прадстаўляюць Брэсцкі філіял Беларускага саюза мастакоў.

Чакае наведвальнікаў і пэўны сюрпрыз ад “Пружанскага палацыка”.

Праграма фестывалю не проста насычаная, але нават перанасычаная, таму, спадзяемся, будзе цікава ўсім катэгорыям наведвальнікаў. Пачатак у 18.00 гадзін. Уваход – па білетах у музей! Сардэчна запрашаем!

Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *