Понедельник, 28 сентября 2020

Ружанскі палацавы комплекс запрашае на шляхецкія забавы

820

«Шляхецкія забавы» чакаюць 20 мая наведвальнікаў Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў. Мерапрыемства пройдзе ў рамках міжнароднай культурнай акцыі «Ноч музеяў».

Гасцей чакае ўдзел у мерапрыемстве, якое стала традыцыйным у палацавым комплексе, — стылізаванай цырымоніі ўзяцця шлюбу эпохі Сапегаў. Цікаўных таксама чакае квэст па залах музея.

Акцыя пачнецца ў 20.00, праграма разлічана прыблізна на дзве гадзіны.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *