Пятница, 19 октября 2018

Радость со слезами на глазах. Фоторепортаж с празднования Дня Победы в Пружанах

1 101

9 мая, нягледзячы на нечакана халоднае надвор’е з дажджом і нават снегам, святочна апранутыя людзі з кветкамі і яркімі шарамі ў  руках дружна  збіраліся на цэнтральных вуліцах горада. Так пачыналася ў Пружанах святкаванне адной з самых значных падзей у жыцці кожнага чалавека — Дня Перамогі.

Ускладанне кветак і вянкоў вызваліцелям да помнікаў і абеліскаў  праводзілася  працоўнымі калектывамі праводзілася . Урачыста яно прайшло на мітынгу каля брацкай магілы на гарадскіх могілках. Адкрываючы мітынг, старшыня райвыканкама М.М. Крэй-дзіч гаварыў аб велічы і значнасці Вялікай Перамогі для нашчадкаў, засяродзіў увагу на тым, што наш мір і адзінства трэба берагчы. Міхаіл Мікалаевіч адзначыў клопат улады аб ветэранах і неабходнасць захавання памяці аб тых, хто здабыў незалежнасць нашай краіне.

Выступаючы на мітынгу, вязень фашысцкіх канцлагераў С.С.Карпей гаварыла аб Вялікай Айчыннай вайне, як аб самай жорсткай. Ушанавалі  подзвіг савецкіх воінаў і мірных жыхароў, хто цаной асабістага жыцця набліжаў Вялікую Перамогу, і іншыя выступоўцы – член БРСМ Ганна Наліўка і настаяцель Свята-Праабражэнскай царквы протаіерэй Ігар Мрыхін.

Аддаючы даніну памяці загінуўшым, святар правёў памінальную ліцію. Кіраўніцтва раённай улады, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскасць усклалі кветкі да брацкай магілы вызваліцеляў.

Урачыстасці прадоўжыліся на плошчы каля райвыканкама, адкуль дэлегацыі працоўных калектываў і прадстаўнікоў грамадскасці на чале з кіраўніцтвам раёна ў святочным шэсці накіраваліся да помніка «Спаленым вёскам». Узначальвалі шэсце школьнікі, удзельнікі акцыі БРСМ “Бессмяротны полк”. Яны неслі партрэты сваіх дзядуль і прадзядуль, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Мноства людзей сабралася каля помніка «Спаленым вёскам», каб успомніць тых, хто прайшоў дарогамі вайны.  Адкрываючы мітынг, старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч павіншаваў прысутных са святам. Словы ўдзячнасці адрасаваў ён ветэранам, якія здабыўшы Перамогу, далі нам магчымасць адчуваць сябе свабоднымі людзьмі.  
— Тысячы жыхароў страціла Пружаншчына за гады Вялікай Айчыннай вайны, — сказаў кіраўнік раёна. – Подзвіг людзей, якія падарылі нам мір, не можа быць забыты. Вялікая Перамога назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў. Гэта ўвасабленне сілы і незалежнасці Беларусі.

Узнёслыя словы падзякі за Перамогу ў сваіх выступленнях выказвалі  вызваліцелям ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.М.Алякумаў, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Т.К.Кашкан, благачынны цэркваў Пружанскага раёна протаіерэй Міхаіл Носка. Яны ўспомнілі слаўны баявы шлях савецкіх войскаў, дзякавалі ветэранам за дзіцячыя ўсмешкі і мірнае неба. Віншаванне са святам адрасавала прысутным намеснік старшыні Савета дэпутатаў г.Гайнаўка Барбара Васілюк, якая прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах. “Гэта наша агульнае свята”, — адзначыла яна.

Да помніка былі ўскладзены кветкі. А пасівелыя ветэраны, якіх, на жаль, застаецца ўсё менш, віншаванні прымалі цэлы дзень. Людзі падносілі ім кветкі прама на вуліцы. У гэты дзень, 9 мая, яны былі героямі, як і 72 гады  таму.

І хоць свае карэктывы ўнесла надвор’е падчас святочных  мерапрыемстваў, правядзенне якіх было перанесена на плошчу каля Палаца культуры, гэта ніяк не паўплывала на настрой людзей. Каля сцэны жыхары і госці горада атрымлівалі асалоду ад песень Перамогі, якія разам са спевакамі выконвалі ў музычным марафоне. Цёпла віталі выступленне хору песні і танца з Польшчы “Васілёчкі”. Замілоўваліся падчас правядзення конкурсу літаратурна-музычных кампазіцый “Мы – унукі Перамогі”, у якім прынялі ўдзел усе гарадскія школы і гімназія. Выступленні лепшых творчых калектываў  пераўтварылі мерапрыемства ў суцэльны канцэрт, які доўжыўся да позняга вечара. Для прысутных спявалі ўдзельнікі народнага ансамбля “Землякі” Навазасімавіцкага СДК і эстраднага гурта “Аляксандр-парк” з Жабінкі, салісты аматарскай творчасці. І выступалі настолькі ад душы, што гледачы падтанцоўвалі і падпявалі  артыстам.

Для людзей, якія святкавалі Перамогу, быў арганізаваны вечар танцаў пад духавы аркестр, працаваў выязны гандаль. А завяршыла эстафету савецкіх песень ваенных гадоў дружнае папуры. “Этот день Победы”, сапраўды, спявала ўся плошча. Людзі радаваліся Вялікай Перамозе пад раскаты святочнага салюта. 

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *