Пятница, 21 сентября 2018

Спасательный жилет, который предусмотрен техникой безопасности при ловле рыбы с лодок, мог бы сохранить жизнь 26-летнему пружанцу

939

У пачатку верасня ў Маларыцкім раёне паблізу вёскі Лукава патануў рыбак. Трагедыя адбылася вечарам. Малады 26-гадовы мужчына з Пружан разам з сябрам лавіў рыбу з самаробнай лодкі-пласкадонкі. Наляцеў вецер, і лодка перакулілася.

Адзін з рыбакоў вырашыў дачакацца дапамогі, застаўшыся каля пласкадонкі, а наш зямляк спрабаваў даплыць да берага самастойна, але не разлічыў сваіх сіл. На жаль, на ім не было выратавальнай камізэлькі. А як вядома, згодна з патрабаваннямі правілаў тэхнікі бяспекі, пры лоўлі рыбы з лодак рыбакі ў абавязковым парадку павінны мець выратавальныя камізэлькі.

Хочацца звярнуцца да ўсіх аматараў рыбнай лоўлі: не грэбуйце правіламі тэхнікі бяспекі пры лоўлі рыбы з лодак!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *