Вторник, 25 сентября 2018

Что такое баллистическая экспертиза, как распознать фальшивые деньги и по пуле найти преступника, узнали гимназисты во время экскурсии к криминалистам

608

Экскурсію для сямікласнікаў з гімназіі арганізавалі крыміналісты Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
З абсталяваннем, якое дагэтуль бачылі толькі ў фільмах, падлеткі атрымалі магчымасць пазнаёміцца ў рэальным жыцці.

Гімназістам расказалі пра магчымасці Пружанскага экспертнага падраздзялення. Але найбольшую цікавасць выклікала, канешне, крыміналістычная лабараторыя: юным экскурсантам паказалі, як робіцца выяўленне слядоў пальцаў рук на месцы злачынства, што ўяўляе сабой дактыласкапічная экспертыза.

Некаторыя нават змаглі паспрабаваць гэтую працэдуру на сабе. Акрамя таго, хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі, як адбываецца распазнанне фальшывых грошай, што такое балістычная экспертыза і як па кулі знаходзяць злачынцу.

Экскурсанты, узброіўшыся ведамі пра новую для іх прафесію — эксперт-крыміналіст, нават зацікавіліся, дзе можна атрымаць адпаведны дыплом і якім прадметам падчас школьнай вучобы трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу, каб звязаць свой лёс з судовымі экспертызамі.Хто ведае, магчыма хтосьці з гэтых гімназістаў, якія з такім інтарэсам пазнавалі азы крыміналістыкі, стануць кваліфікаванымі спецыялістамі ў гэтай галіне.
Генадзь Пракаповіч, начальнік Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *