Суббота, 24 октября 2020

Одним абзацем

1 075

Ляснічая Міхалінскага лясніцтва Людміла Макарэвіч — неаднаразовы прызёр рэспубліканскіх лыжных баталій — рыхтуецца да міжнародных спаборніцтваў  сярод работнікаў лясной галіны. Яны пройдуць 28 лютага — 6 сакавіка ў Аўстрыі.
***
Лепшыя дзіцячыя работы з выставы «Выратавальнікі вачыма дзяцей» (намінацыя «Прырода — наш агульны дом»), якая цяпер адкрыта ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, хутка будуць выстаўлены на адпаведнай абласной выставе.
***
У мінулым годзе ў аддзел ЗАГС райвыканкама паступіла дзевяць заяў наконт перамены прозвішча: тры чалавекі прасілі перапісаць дзяцей на прозвішча айчыма, астатнія пасля рэгістрацыі развода пажадалі вярнуць свае дашлюбныя прозвішчы. Наконт немілагучнасці свайго прозвішча ніхто ў ЗАГС не звяртаўся.
***
Першае пасяджэнне клуба “Святліца” прайшло ў мінулую суботу ў чытальнай зале Новазасімавіцкай бібліятэкі. Музычна-пазнавальны вечар “Что в имени тебе моём…”, падрыхтаваны сумесна з Новазімавіцкім СДК, быў разлічаны на жаночую аўдыторыю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *