Воскресенье, 21 января 2018

Александр Юркевич поделился впечатлениями от поездки в Китай

1 793

З афіцыйным візітам у Кітаі пабывала дэлегацыі з Брэстчыны. У ліку наведаўшых Паднябесную былі і прадстаўнікі  нашага раёна.  Думаецца, зараз многіх нераўнадушных пружанцаў  цікавіць, наколькі плённай была паездка.  Якія праблемы давялося  вырашаць, што атрымае раён ад  супрацоўніцтва кітайцаў з беларусамі? На ўсе гэтыя пытанні, выкраіўшы час у сваім напружаным графіку, лагодна пагадзіўся адказаць старшыня Пружанскага райвыканкама А. І. ЮРКЕВІЧ.

—Аляксандр Іванавіч, раскажыце, калі ласка, аб складзе дэлегацыі і мэце візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
—Дэлегацыя Брэцкай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама   Міхаілам Іванавічам Юхімуком на працягу трох сутак  знахо-дзілася ў Кітаі з дзелавым візітам. У склад дэлегацыі былі ўключаны кіраўнікі прамыслова-гандлёвай палаты па Брэсцкай вобласці, прамысловых і будаўнічых прадпрыемстваў, у ліку якіх трое з нашага раёна —  дырэктар завода радыёдэталей  В.М.Каліх, дырэктар камбіната будаўнічых матэрыялаў М.Я.Краўчук і дырэктар Аранчыцкай птушкафабрыкін Н.В.Дыбуль, — а таксама прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”. Такая даволі салідная прадстаўнічая дэлегацыя.
Праграма было насычанай і напружанай:  за кароткі прамежак часу  мы наведалі і Пекін, і Шэньян, і Шанхай. Было запланавана наведванне Сусветнай выставы  ”Экспа-2010” у Шанхаі, але асабліва важнымі для нас сталі дзелавыя сустрэчы, падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве. У Шэньяне  праходзіў форум, прысвечаны развіццю Паўночна-Усходняй Азіі. Гэта вельмі сур’ёзнае мерапрыемства.  Дастаткова сказаць, што ў ім удзельнічалі  прадстаўнікі  такіх эканамічна развітых і буйных краін, як Карэя, Японія, Манголія, Кітай і г.д. Дарэчы, мне давялося ў рамках форума быць на прыёме ў мэра Шэньяна разам з мэрамі такіх гарадоў, як, напрыклад, Хірасіма і Нагасакі, і прадстаўляць нашы Пружаны. Падчас  візіту ва ўсіх мерапрыемствах удзельнічаў   Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітаі  Анатоль Афанасьевіч Тозік, які, як вы ведаеце, з’яўляецца ганаровым грамадзянінам нашага раёна.
На выставе мы наведалі кітайскі і беларускі павільёны. Дарэчы, наша краіна была вельмі сур’ёзна прадстаўлена тут. І гэта не выпадкова, бо дзве дзяржавы імкнуцца да цеснага супрацоўніцтва. Ёсць шмат сумесных праграм, па якіх працуюць беларусы і кітайцы.  Існуе сумеснае  прадпрыемства ў  свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”, Беларусь стварыла каля дзясятка сумесных прадпрыемстваў у КНР. Задача нашай дэлегацыі заключалася ў падпісанні пратакола намераў аб далейшым супрацоўніцтве Брэстчыны з Кітаем. І такі дакумент быў падпісаны.

—Напэўна, пружанцы мелі і свае канкрэтныя інтарэсы пры наведванні Паднябеснай?
—Зазначу найперш, што мне, як старшыні райвыканкама, неабходна было вызначыцца  з кітайцамі аб паспяховым развіцці створанага ў Шчарчове прадпрыемства  “СінаБел Агра” — адзінага на Пружаншчыне прадпрыемства  са 100-працэнтным замежным капіталам. Хаця яно знаходзціцца на стадыі станаўлення,  аднак узровень працы на ім нас не задавальняе.  Нам важна  ўкараніць і тут навейшыя кітайскія тэхналогіі, каб атрымаць эканамічны эфект.

—Аляксадр Іванавіч, ці ўскладаліся падчас паездкі  надзеі па прыцягненні яшчэ большых інвестыцый у наш раён?
—Сапраўды, такія надзеі былі. Вы, пэўна, ведаеце аб тым, што прадстаўнічая кітайская дэлегацыя на чале з віцэ-мэрам горада Шэньян летам наведвала Пружанскі раён. Дарэчы, тады і было атрымана запрашэнне на візіт у адказ. Хачу заўважыць, што ў  правінцыі, якую прадстаўляла тады кітайская дэлегацыя, пражывае 46 мільёнаў насельніцтва. Гэта практычна цэлая Украіна. У адным горадзе Шэньян — 7 мільёнаў жыхароў. Таму, зразумела, узровень прадстаўніцтва на перамовах быў вельмі высокім. Пры заключэнні дамоўленасцей мы імкнуліся ахапіць розныя напрамкі і сферы дзейнасці.
Канкрэтна па Пружанскім раёне мы выказалі свае прапановы па заводу радыёдэталей, па будаўніцтву цагельнага завода. Мы расказалі, што сёння ў нас вядзецца рэканструкцыя  Аранчыцкай птушкафабрыкі з мэтай павелічэння вытворчасці яек і  перапрацоўкі  іх на парашок.
Прыемна адзначыць, што паразуменне было знойдзена. Напрыклад, па будаўніцтву цагельнага завода была выказана зацікаўленасць адназначная. Адразу былі вызначаны кантактныя асобы, з якімі належыць працаваць па рэалізацыі дадзенага праекта. Думаю, што ў кастрычніку ўжо будзе распрацавана канкрэтная праграма сумесных дзеянняў  па будаўніцтву.
Пэўныя дамоўленасці  дасягнуты і па магчымым супрацоўніцтве ў  забеспячэнні  сыравінай  завода радыёдэталей. Наш  завод выкарыстоўвае   многія матэрыялы, у тым ліку і кітайскай вытворчасці, але яны праходзяць праз розныя структуры, праз  Расію. Мы дамовіліся працаваць напрамую.
Цяпер пра тое, што датычацца Аранчыцкай птушкафабрыкі. Як высветлілася, беларуская тэхналогія вытворчасці яйкавай прадукцыі не знаходзіць прымянення ў нашых сяброў. Прымяняецца яна ў абмежаваных аб’ёмах. Дастаткова сказаць, што кітайцы амаль не ўжываюць хлеба. Яечны ж парашок — гэта вытворчасць хлебабулачных, кандытарскіх вырабаў і г.д . Другая прычына заключаецца ў тым, што аб’ёмы вытворчасці яек і парашку з іх на нашай фабрыцы — мізэрныя па кітайскіх мерках.  Таму для кітайскіх вытворцаў   наша прапанова была мала прываблівай.

—Аляксандр Іванавіч, Вы ў Кітаі былі ўпершыню? Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ўражаннямі як афіцыйная асоба і звычайны беларус.
—Сапраўды, уражанняў шмат. Найперш — ад маштабнасці тых пераўтварэнняў, якія адбыліся  тут за апошнія 20 гадоў. Мы ведаем, што Кітай — гэта старажытная краіна. Узрост  горада Шэньян, напрыклад, вымяраецца  трыма з паловай  тысячамі гадоў. Сённяшні дзень Кітая здзіўляе на кожным кроку, дасягнуты значныя поспехі ва ўсіх галінах эканомікі. Адзін знешні выгляд гарадоў  гаворыць аб многім: жылыя дамы і офісныя будынкі вышынёй у 150 -160 паверхаў,  дарожныя развязкі  4-5 узроўняў,   аэрапорты,  дзе перакрыцці пралётаў паміж апорамі 100 і больш метраў… Вялікія аб’ёмы, вялікія маштабы.
Пралятаеш над зямлёй — ніводнага  неапрацаванага кавалачка зямлі. Зрэшты, гэта і не дзіўна: краіна з самай вялікай у свеце колькасцю насельніцтва практычна не ведае, што такое беспрацоўе, дзякуючы ўдалай палітыцы дзяржавы, якая дала магчымасць кожнаму яе жыхару зарабляць грошай столькі, колькі ён можа зарабіць. Прынцып просты: чым будзе багацей кожны жыхар, тым багацей будзе краіна.
Што я вынес з гэтай паездкі для сябе як афіцыйная асоба?  Гэта — уменне арганізаваць афіцыйны прыём на высокім узроўні, калі адчуваецца сапраўдная зацікаўленасць пры абмеркаванні таго ці іншага пытання. Любая прапанова, цікавая для нас, знаходзіла непадробны інтарэс у кітайцаў.  Зразумела, каб атрымаць станоўчы вынік для сябе ад рэалізацыі дадзенага праекта. І гэта ім выдатна ўдаецца.  У сельскай гаспадарцы яны дасягнулі асаблівага поспеху.У рамках візіту мы наведвалі малочны камбінат, які перапрацоўвае 320 тысяч тон малака ў год. Для параўнання скажу, што магутнасць Пружанскага малочнага камбіната — толькі 100 тысяч тон. Мы цікавіліся, дзе яны бяруць малако. У сыравіннай зоне гэтага прадпрыемства  налічваецца  40 тысяч  кароў, удой набліжаецца да 8 тысяч літраў ад кожнай. Або ўзяць вытворчасць кукурузы: мы бачылі яе ў натуры — гэта  найвышэйшы ўзровень. А як цудоўна яны  вырошчваюць агародніну!  Калі гаварыць пра грыбы, дык нават і не верыцца, што назваў іх каля сотні. Словам, вырабляюць яны ўсё.

—Аляксандр Іванавіч, пачутае сапраўды ўражвае. Аднак не зразумела, чаму ж на замежным кітайскім прадпрыемстве “СінаБелАгра” ў Шчарчове адсутнічае самая элементарная тэхніка.
—Падчас нашага візіту ў Кітай мы вялі таксама гаворку і  пра гэта, дакладней, пра ўкараненне на “СінаБелАгра” высокіх тэхналогій вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі. І  атрымалі запэўненні з боку  віцэ-мэра горада Шэньян Ван Сянькуна, які курыруе гэтую тэматыку, што кітайскі бок прыкладзе для гэтага максімум намаганняў. І не толькі па наладжванні вытворчасці сельгаспрадукцыі, але і яе далейшай перапрацоўкі: плануецца  будаўніцтва кансервавага завода. Заснавальнікамі  гэтай вытворчасці з’яўляюцца 5 фізічных асоб, якія пражываюць у Кітаі.  Мы адзначылі, што без  сур’ёзных інвестыцый  у тэхналагічны працэс перспектывы развіцця ў “СінаБелАгра” будуць несуцяшальнымі. Літаральна на днях мы збярэмся і будзем запрашаць выканаўчага дырэктара гэтага замежнага прадпрыемства   для распрацоўкі канкрэтнай праграмы развіцця, дэталёвага графіка работ.

—Аляксадр Іванавіч, мы вельмі доўга шукалі інвестара для будаўніцтва цагельнага завода. Зараз Вы гаворыце, што дасянута дамова. А што далей?
— Удакладню,  чаму мы паехалі  менавіта ў Кітай  з гэтым пытаннем. Сёння эканоміка КНР дазваляе інвесціраваць сродкі за межы сваёй краіны. І яны гэтым займаюцца. Мы дамовіліся, што наш камбінат будаўнічых матэрыялаў распрацоўвае бізнес-план па будаўніцтву  цагельнага завода і  па электроннай пошце  перадае яго кітайцам для вывучэння. Напрацягу месяца па ім будзе прынята рашэнне.

—Скажыце, калі ласка, а ў далейшых Вашых планах стаяць дзелавыя паездкі ў іншыя краіны?
— Зразумела,  яны будуць. Такія паездкі неабходныя. Я наогул лічу, што ўбачанае ў паездцы садзейнічае развіццю кругагляду кіраўніка, спецыялістаў. Калі пабачыш размах спраў у эканоміцы  суседзяў, разумееш, да чаго табе неабходна імкнуцца.  Напрыклад, мы пачынаем будаваць гасцініцу на 110 месц паблізу Воднага палаца. Скажу шчыра, раней не разумеў, для чаго размяшчаць у гасцініцы канферэнц-залу, для чаго патрэбны пакой перагавораў. Сёння  прымаць замежных гасцей у малой зале райвыканкама ці маім кабінеце — гэта ўжо не той узровень для сур’ёзных спраў. Тут па-вінны быць адпрацаваны  трывалыя падыходы і важкая атрыбутыка, належныя ўмовы, якія мы назіралі за мяжой. Веды, атрыманыя там,  дапамагаюць  людзям будаваць палітыку, эканоміку сваёй краіны. Я зрабіў для сябе вывад: неабходна даваць магчымасць нашым кіраўнікам часцей наведваць іншыя краіны.
—Дзякуй Вам  вялікае, Аляксандр Іванавіч,  за такую грунтоўную размову. Жадаю Вам поспеху і ўдачы на шляху далейшага развіцця нашага рэгіёна.
Гутарку вяла Людміла АНТАНОЎСКАЯ.

  • Роман

    Фотки Китая чьи? А то не подписано. Или сам Юркевич на мобилу снимал?

    А то потом Катрин жалуется, что за материлы им не платят. А за фото что платить не надо и давать ссылку на автора?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Если сообщила о факте (а точнее, ответила на вопрос), это не значит, что я пожаловалась.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Последнее предложение его интервью, как мне показалось, было сказано им наиболее оптимистично! 😀
    Кстати, кому цикава, стоимость поездки одного члена экспедиции составила почти 9 лямов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    На этом месте был коментарий. Его удалили. Почему?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Сколько можно удалять отличное от местной власти мнение? В удаленном коментарии не было мата и оскорблений.
    Если у вас ЦЕНЗУРА, то напишите об этом прямо в инфо о газете. Нет надо скрытно и подло вырезать «неправильное» мнение. Прям СССР каккой то.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Нужно отличать «неправильное» и «нетактичное».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • юрий

    Кончайте ваш дебильный трёп.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЧЕЛ.

    УГ! Не хоцца чайна таун…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *