Пятница, 25 мая 2018

Все бабушки – супер!

1 563

У кожнага ўзросту свая прыгажосць. Тым, хто сумняваецца ў гэтым, трэба абавязкова пабываць на «вячорках» ветэранаў працы. У мінулую нядзелю яны прайшлі ў Палацы культуры ў форме вечара адпачынку «Ану, бабулі!». Адна адметнасць: бабулек (і дзядулек таксама!) сабралася на вечар намнога больш, чым было крэслаў у прасторных кулуарах. Значнай частцы іх пераваліла ўжо за 70 гадоў. Але хіба скажаш гэта, гледзячы на іскрыстыя вочы, вясёлыя, усмешлівыя твары і лёгкія ў танцах постаці!

Бабулі аказаліся не толькі маладымі, вясёлымі і ініцыятыўнымі, але і сапраўднымі інтэлектуаламі. Гэта прадэманстраваў і конкурс «Супербабуля-2010». Дарэчы, удзельнічаць у барацьбе за ганаровы тытул маглі ўсе прысутныя. А пераможцамі, удастоенымі гэтага звання, аказаліся ажно сем бабуль — усе яны адказвалі на зада-дзеныя вядучым пытанні не толькі правільна, але і цікава, з непадробным гумарам і знаходлівасцю. Пружанскія бабулі ведаюць, напрыклад, які твор («Горе от ума» ці «Евгений Онегин») быў напісаны раней, у якім горадзе Еўропы ёсць найбольш мастоў і што трэба рабіць, калі па тэлевізары дэманструецца любімы серыял, напрыклад, дом 2, а ўнуку захацелася пагуляць…

Прывітаць удзельнікаў вечара сваімі песнямі па традыцыі прыйшлі даўнія сябры — удзельнікі народнага хору ветэранаў «Чырвоны гваздзік» на чале са Святланай Машкала. Святлана Аляксандраўна, карыстаючыся выпадкам, запрасіла ўсіх, хто «адчувае сябе маладым душой і хоча паправіць сваё здароўе з дапамогай песні», спяваць у хоры.
Славілі сваімі песнямі бабуль і мам і «залатыя галасы Пружаншчыны» Наталля Трус і Віктар Лаўрэнаў.

Некалькі нечаканым аказалася з’яўленне на гэтым «бабуліным» вечары гурта дзяцей. Старшыня камітэта ветэранаў працы, арганізатар такіх вечароў у Палацы культуры Ніна Рыгораўна Васечка і старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Аляксандраўна Лелікоўская патлумачылі: гэта прывітаць ветэранаў прыйшлі выхаванцы сацыяльнага прытулку ў пасёлку «Сонечны». З 1 верасня пачалося ажыццяўленне валанцёрскага праекта «Чулыя сэрцы», у які актыўна ўключыліся і ветэраны працы на чале з Неанілай Мікалаеўнай Несцеравай. Прытулак «Сонечны» — адзін з галоўных аб’ектаў гэтага праекта. Атрымаўшы шарыкі і шакаладкі, хлопчыкі і дзяўчынкі па прапанове Ніны Рыгораўны хуценька выбралі сабе бабуль. І неўзабаве ўсе з задавальненнем адзначылі, як паміж імі завязаліся цёплыя адносіны.

Між тым, вечар працягваўся. Пачалася не менш хвалюючая яго частка: ушаноўванне бабуль, якія ў сёлетнім жніўні адзначылі свае юбілеі і дні нараджэння. Усхваляваным ад усеагульнай увагі і цёплых слоў Марыі Ільінічне Тарасевіч, Раісе Анісімаўне Васільевай, Ганне Раманаўне Шантаровіч, Марыі Пятроўне Мартынчук і Вользе Максімаўне Паўлюковіч пад шквал апладысментаў былі ўручаны падарункі і букеты яркіх восеньскіх кветак. А хор «Чырвоны гваздзік» праспяваў у іх гонар «Многія лета».

Як аказалася, і майстрыхі нашы бабулі адменныя — гэта было бачна па выставе іх рукатворных вырабаў: вязання, вышыўкі і бісерапляцення, прадастаўленых на мерапрыемства. І танцавалі яны так, што ажно горача стала ў прасторнай зале.

А пакуль разглядалася і абмяркоўвалася прыгажосць сурвэтак, падушачак-думак і ручнікоў, Валянціна Дарафяюк частавала ўсіх мёдам. Валянціна Фёдараўна — былы вучоны аграном, на заслужаным адпачынку займаецца пчалярствам. У мінулым годзе надрукавала кнігу «Расада без праблем», якой цяпер кіруюцца ў сваёй рабоце многія агароднікі, у тым ліку і ўдзельнікі гэтага свята.

Асобна расказваць можна, напэўна, пра кожную з прысутных бабуль. І не толькі дзякуючы перажытаму і пражытаму імі. Мне здаецца, значна большае значэнне маюць добрыя справы, якімі яны адзначаюць кожны пражыты дзень, дабразычлівасць і шчырасць у адносінах, з якімі яны прыйшлі на гэты вечар і ўвогуле крочаць па сваім жыцці.
Ганна ХАДАРОВІЧ,
Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

P.S. Камітэт ветэранаў шчыра дзякуе за пастаянную падтрымку ва ўсіх добрых пачынаннях клубу «Ветэран», работнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва і Палаца культуры.

АД РЭДАКЦЫІ. Удзельнікі гэтага мерапрыемства могуць набыць каляровыя здымкі ў рэдакцыі «Раённых будняў». Звяртайцеся! Тэл. 9-20-54, 527-98-43 (МТС).
Дарэчы, скарыстацца такой паслугай могуць усе героі нашых публікацый на працягу пяці апошніх гадоў.

  • Нет, я, конечно, уважаю старость. Но, коллеги-читатели, обратите внимание, сколько газетного места отдаётся под подобного рода статьи! Неужели, это так интересно? А, вот, рассказать про героя, бросившему перчатку беспределу директоров-царьков и отстоявших свою правду, до сих пор не удосужились! Ппц и капец!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    да все всё могут рассказать ) просто никому не хочется терять работу… и я их понимаю, не та сейчас система, что бы одиночка мог её побороть (сми). Если хотите опровергнуть — устройтесь в любое СМИ корреспондентом (народным) и попробуйте дать такой репортаж (если не будет указки с верху на эту тему громогласное фас), даю 110% что его никто не увидит. (разве что газета-однодневка домашнепринтерного масштаба, но это уже листовка). И 99% того что будете уволены без выходного пособия )) вот так вот, а у многих семьи им жрать надо )). В общем реалии..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Думаю для того-что бы судиться, как за границей, по всяким мелочам-геройства большого не надо…Обычная житейская ситуация: кто-то прав, кто-то, возможно нет.Кто -то умеет отстаивать свои интересы-кто-то нет…Но делать «Героя» из Этого-мне лично кажется глуповато как то…А вот напомнить всем про неизбежную старость,которая в принципе всех ожидает,и про внимание к этому вопросу,думаю интересней.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    смотря где ) у нас — это сродни геройству )) в цивилизованном мире — просто «обычная житейская ситуация» Но в общем то топик в самом деле не об этом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *