Четверг, 24 мая 2018

У пружанской молодежи появится зона отдыха, а поможет ЮНЕСКО

2 014

Арганізацыя ЮНЕСКА ў структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый займаецца вырашэннем пытанняў адукацыі, культуры і навукі, рэалізуе вялікую колькасць праграм, якія тычацца моладзі, развіцця культуры і адраджэння духоўнай спадчыны шэрагу краін. Напрыклад, у Беларусі дзейнічаюць праекты «Замкі Беларусі», «Моладзь у журналістыцы» і іншыя. Але галоўнай ініцыятывай у нефармальнай адукацыі маладых людзей з’яўляюцца акадэміі і ўніверсітэты клубаў ЮНЭСКА.

Што такое МЛУКЮ?
Сёлета прайшоў пятнаццаты Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА «МЛУКЮ-2010». З 1996 года ён праводзіцца ў Беларусі Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. І сёння гэты лагер не мае аналагаў у краінах СНД.
За пятнаццаць гадоў у Летнім універсітэце навучалася больш за дзве тысячы маладзёжных лідараў з Беларусі, Расіі, Румыніі, Латвіі і Украіны. Для таго, каб паехаць за мяжу, можна запісацца на курсы итальянского. Амаль усе ўдзельнікі – прадстаўнікі беларускіх і замежных клубаў ЮНЕСКА. Але ў 2010 годзе, які ў нашай рэспубліцы аб’яўлены Годам якасці, арганізатары перагледзелі і ўдасканалілі канцэпцыю правядзення лагера. І зараз удзел у Летнім  універсітэце могуць прыняць усе зацікаўленыя, ініцыятыўныя, таленавітыя і актыўныя маладыя людзі ва ўзросце ад чатырнаццаці да васямнаццаці гадоў. Для гэтага дастаткова толькі запоўніць анлайн заяўку на сайце «Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА». Такім чынам сюды трапіла і я.
З усімі студэнтамі МЛУКЮ працавалі куратары — вопытныя і прафесіянальныя псіхолагі і студэнты беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, якія былі адабраны на конкурснай аснове. Яны разам з намі, студэнтамі МЛУКЮ, арганізоўвалі культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, дапамагалі маладым людзям хутчэй адаптавацца да новага становішча, адкрыць свае таленты і здольнасці. Абавязкова ў Летні ўніверсітэт прыязджаюць валанцёры. Найчасцей за ўсё яны адказваюць толькі за правядзенне розных конкурсаў і трэнінгаў.
Студэнты МЛУКЮ самастойна прымалі рашэнні, якія тычыліся іх адукацыі ў Летнім універсітэце. Таксама кожны мог рэалізаваць сябе ў любой сферы: дзіцячае самакіраванне, адукацыя, культура, праектаванне маладзёжных ідэй, спорт і турызм. На працягу навучання дзейнічалі адукацыйныя секцыі і круглыя сталы па асноўных напрамках дзейнасці ЮНЕСКА, на якіх мы атрымлівалі інфармацыю пра ААН, абмяркоўвалі ролю адукацыі, навукі і культуры ў грамадстве, атрымлівалі новыя веды на спецыяльных курсах.
Як і ва ўсіх навучальных установах, у Летнім універсітэце былі свае правілы і законы. Самы галоўны абавязак для кожнага студэнта – насіць бэдж, на якім надрукавана імя. За кожны дрэнны ўчынак ці правіннасць удзельніку МЛУКЮ на бэджы рабілі пракол. Тры праколы – ад’езд з лагера. Такім чынам нас навучалі быць адказнымі.

Пасля заняткаў – добры адпачынак!
І ўсё-такі быць студэнтам весела! А студэнтам МЛУКЮ яшчэ весялей! Кожны дзень у Летнім універсітэце пачынаўся з крэатыўнай зарадкі. А ўвечары праходзілі спартыўныя гульні, канцэрты і конкурсы. Таксама на тэрыторыі Летняга ўніверсітэта праводзілі «Еўрабачанне», марафон супраць курэння, праходзілі пляцоўкі «Я ў прафесіі». Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя газеты «Пераходны ўзрост», з дапамогай якой мы вучыліся правільна рабіць апытанні і браць інтэрв’ю. Моладзь актыўна ўдзельнічала ў такіх мерапрыемствах і заўсёды заставалася вельмі задаволенай і зацікаўленай.
Самым вясёлым мерапрыемствам, на думку студэнтаў, з’яўляўся танцавальны марафон «Ведай наша!». Два дні маладыя людзі вывучалі беларускія народныя танцы, каб удзельнічаць у гэтым конкурсе. У фінал прайшлі пары, у якіх найбольш атрымлівалася танцаваць па-беларуску. Ім і давялося выконваць самае складанае заданне – імпра-візаваць пад незнаёмую народную музыку. Усе пары з гонарам вытрымалі выпрабаванне, за што былі ўзнагароджаны бурнымі апладысментамі.
Фурор выклікалі начное арыентаванне і «Форт Баярд». Гэтыя спартыўныя гульні аказаліся вельмі экстрэмальнымі і азартнымі. Удзельнікам начнога арыентавання прыйшлося бегаць ноччу па лесе ў пошуках патрэбных станцый і адгадаць некалькі лагічных загадак. А падлеткам, якія пайшлі на «Форт Баярд», «пашанцавала» поўзаць у гразі, лазіць па дрэвах і шукаць бутэлькі ў рэчцы з халоднай вадой. Нягледзячы на такія ўмовы конкурсаў, усе засталіся з вельмі прыемнымі ўспамінамі.
Але найбольшай папулярнасцю карысталіся форум-тэатры. На іх акцёры-аматары разыгрывалі кароценькі спектакль, які па жаданні гледачоў можна было спыніць і замяніць у пастаноўцы некаторыя моманты. Спектакль быў абавязаны ўзнімаць балючыя пытанні сучаснага грамадства (СНІД, залежнасць ад наркотыкаў і іншыя). Пасля першага прагляду ўсе, хто прысутнічаў, абдумваў, што ў сваім жыцці трэба мяняць, каб пазбегнуць трагедый. Так прыходзіла разуменне таго, што ўсё ў тваіх руках, ты сам будуеш сваю будучыню і толькі ад цябе залежыць, якой яна будзе.

Дзіцячае самакіраванне: міф ці рэальнасць?
Кожны, хто удзельнічаў у МЛУКЮ, адразу адкажа, што дзіцячае самакіраванне існуе. З першага дня 120 студэнтаў падзялілі на пяць асацыяцый клубаў ЮНЕСКА: Румынскую, Італьянскую, Урала-Сібірскую, Беларускую і Французскую. Разам усе яны складалі Еўрапейскую Федэрацыю клубаў ЮНЕСКА. Унутры кожнай асацыяцыі студэнты выбіралі старшыню, рэвізора і пяць менеджэраў: спорту, культуры, інфармацыі, адукацыі і экалогіі. Усе абраныя ўваходзілі ў склад Генеральнай Асамблеі, якая з’яўлялася адным з асноўных органаў Еўрапейскай Федэрацыі. Нароўні з Генеральнай Асамблеяй дзейнічалі Выканаўчы савет, Сакратарыят і Рэвізійная камісія. Гэта ўсё рабілася дзеля таго, каб студэнтам была найбольш зразумела структура ААН і яе дзейнасць.
Самай галоўнай падзеяй Летняга ўніверсітэта стаў дзень самакіравання. У гэты дзень куратары і арганізатары не наглядалі за студэнтамі. Усе аказаліся вельмі адказнымі і самастойнымі. Так мы паказалі, што дзіцячае самакіраванне — гэта рэальнасць, і моладзь можа спраўляцца з арганізацыйнымі пытаннямі не горш за некаторых дарослых.

Фотажурналістыка + вэб-журналістыка = прэс-цэнтр
У мэтах фіксацыі ўсіх падзей і мерапрыемстваў арганізатарамі Летняга ўніверсітэта быў створаны маладзёжны прэс-цэнтр. Ён падзяляўся на дзве часткі: фотажурналістаў і вэб-журналістаў. Фатографы вучыліся правільна здымаць, а вэб-журналісты адказвалі за апісанне кожнага мерапрыемства і выданне газеты. Работы студэнтаў выкладва-ліся на блог МЛУКЮ-2010, які пастаянна абнаўляўся. Працаваць у прэс-цэнтры аказалася вельмі цяжка, і колькасць журналістаў з кожным днём змяншалася. Безумоўна, не кожны навічок зможа вытрымаць такі распарадак — працаваць прыходзілася вельмі хутка і аператыўна. Але пра падобную практыку марыць кожны юнкор, бо такі шанц праверыць свае здольнасці ў журналістыцы даецца не кожны дзень.

Біржа праектаў – пляцоўка ідэй
На тэрыторыі ўніверсітэта дзейні-чала біржа маладзёжных праектаў. Жадаючыя маглі распрацаваць аўтарскі праект, каб рэалізаваць яго з 1 верасня 2010 па 31 мая 2011 года. Праекты маглі быць з любым бюджэтам і ахопліваць усе сферы дзейнасці чалавека. Галоўнае, каб яны садзейнічалі паляпшэнню якасці жыцця людзей і не парушалі законаў Рэспублікі Беларусь. Аўтары найлепшых праектаў мелі магчымасць рэалізаваць свае ідэі пры падтрымцы арганізатараў МЛУКЮ, ЗАТ «Мінскі Транзітны Банк» і мабільнага аператара Life:). Сярод дванаццаці студэнтаў была і прадстаўніца Гарадскога парламента старшакласнікаў г.Пружаны Валерыя Шымко. Яна вырашыла перапрацаваць праект «Зона адпачынку», якім даўно ўжо займаўся маладзёжны парламент пры рэалізацыі ініцыятывы «Горад, сяброўскі дзяцінству». Яго мэта – адкрыццё зоны адпачынку для дзяцей каля басейна і ў паркавай зоне. На распрацоўку ідэі ў Валерыі пайшло шмат часу, але недарэмна: мабільны аператар Life:) паабяцаў фінансава дапамагчы ў здзяйсненні гэтага праекта, каб пружанскай моладзі было дзе весела бавіць свой вольны час.
Такім чынам, можна заявіць, што Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА – летні лагер маладзёжных магчымасцей, які робіць жыццё падлеткаў больш цікавым і якасным. Больш інфармацыі пра ўсе падзеі, мерапрыемствы і магчымасці МЛУКЮ-2010 можна атрымаць на сайце mluku.blogspot.com.
Яніна Шука, фота аўтара.

  • Многа букафф. Вкратце, кто прочитал, что за зона отдыха? Где? Когда? Шо там буит в ней?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Прочитайте последний раздел, про зону отдыха именно там.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ну чтоб понятней было, читайте сначала :). А вообще про этот проект столько разговоров, а толку пока никакого :(.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *