Понедельник, 21 мая 2018

Агроэкотуризм по-клетновски

2 238

З развіццём у нашай краіне аграэкатурызму амаль у кожным раёне рэспублікі былі адкрыты і цяпер паспяхова функцыянуюць шматлікія аграсядзібы. Аднак нямногія з рэгіёнаў Беларусі могуць пахваліцца цэлымі турыстычнымі комплексамі. Яшчэ нядаўна не было іх і на Пружаншчыне.

Усё змянілася з пачаткам узвядзення турыстычнага комплекса каля вёскі Клятное. Новае прыватнае прадпрыемства — фермерская гаспадарка «Белавежтур» — было зарэгістравана па ініцыятыве нашага земляка, вядомага бізнесмена з Санкт-Пецярбурга М.А.Бурнаса.

Паўгода назад, у многім дзякуючы намаганням Мікалая Аляксеевіча, у Клятное прыйшоў прыродны газ. Як тады зазначыў прадпрымальнік, магчыма, блакітнае паліва стане крыніцай для ажыўлення жыцця ў аддаленай вёсцы. Узвядзенне турыстычнага комплекса, мяркуецца, стане таксама падставай для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Клятным.

Такая ўвага М.А.Бурнаса да гэтай вёскі тлумачыцца проста: ён адсюль родам. І, як сам зазначае, марыць, каб 600-гадовы юбілей Клятнога стаў пачаткам яго росквіту.

Будаўніцтва пачалося ў мінулым годзе, і за кароткі тэрмін невялічкую вёску стала немагчыма пазнаць. Як расказвае начальнік будоўлі Г.К.Гарустовіч, па планах ТДА «Індмантаж» з г.Брэста, якое вядзе работы, неабходна ўзвесці вялікую колькасць аб’ектаў.

Першых гасцей турыстычны комплекс павінен прыняць ужо бягучай восенню. А дагэтуль неабходна стварыць разнастайную інфраструктуру. Ужо чакаюць жыльцоў восем домікаў сямейнага тыпу. Кожны з іх складаецца з двух пакояў, гасцінай з кухняй (ёсць электрочайник, каб прыгатаваць гарбату), сантэхвузлом і тэрасай для адпачынку на свежым паветры. Усе памяшканні абсталяваны мэбляй, прадугледжана ўласнае ацяпленне і забеспячэнне гарачай вадой, што дае магчымасць адпачываць тут круглы год.

Да слова, на будаўніцтве па магчымасці выкарыстоўваюцца натуральныя, экалагічна чыстыя матэрыялы. Дзверы, вокны і іншая сталярка — уласная вытворчасць ТДА «Індмантаж».
У планах наладзіць энергазабеспячэнне комплекса за кошт аднаўляемых крыніц энергіі. Сярод іх — энергія паветраных мас: на насыпной горцы ўстаноўлены ветрагенератар.
Паміж дамамі — імправізаваныя «вулачкі» з лавачкамі, якія надаюць мясціне выгляд утульнага парку.

Актыўныя работы працягваюцца на шэрагу дапаможных аб’ектаў. Сярод іх — рэстаран з агляднай пляцоўкай. У мяню яго будзе беларуская кухня, у тым ліку мясцовая — стравы «па-клятноўску».

Але ж «домікам у вёсцы» наўрад ці можна сёння здзівіць. Таму  гасцей чакае не толькі адпачынак на свежым паветры, але і карысць для здароўя. На штучным востраве мясцовага возера ўзводзіцца аздараўленчы комплекс, у якім будзе лазня з саўнай, басейнам, більярдам і пакоямі для адпачынку. Урачы ўжо распрацоўваюць аздараўленчыя мерапрыемствы для турыстаў. Акрамя таго, у  праграме іпатэрапія — конныя прагулкі, у закрытым спартыўным комплексе можна будзе гуляць у міні-футбол, валейбол, баскетбол і боўлінг. А на возеры чакаюць катамараны і выдатная рыбалка.

Як мяркуе аўтар ідэі і ўладальнік турыстычнай вёскі М.А.Бурнас, попыт на адпачынак у Клятным павінен быць пастаянны, чаму паспрыяе і будаўніцтва кальцавой дарогі ўздоўж Белавежскай пушчы. А гэты прыродны помнік заўсёды прыцягваў турыстаў. Мяркуецца, што змогуць пабываць тут не толькі беларусы, але і грамадзяне іншых краін, для інфармавання якіх плануецца стварыць інтэрнэт-сайт «Белавежтур». Каб пазнаёміць іншаземцаў з мясцовай гісторыяй, на тэрыторыі комплекса пакінуты два старыя дамы, у якіх Мікалай Аляксеевіч мяркуе стварыць музей беларускага быту.
Алег Сідарэнка.

  • Люда

    Иначе я себе представляла агроэкотуризм….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    интересно выглядят новомодные ёмкости для принятия водных процедур, а если конкретнее то сочетание краник — бочка для купания (офуро или как там их называют). Если подняться по лестнице, далее будет необходимо развернуться и задом к стене опустится в бочку, места не так уж и много а сзади торчит из стены презент…. (в виде старого советского коммунального краника).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Виталий, всё то вы заметите. А представьте, если человек, спускающийся в бочку, ещё и не худенький! Боюсь «презент» может помешать принять новомодную процедуру… 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Dispirado

    Виталий а шо ж вас всё так не устраивает? Вам ведь все равно туда не попасть. Сидите дома и тихонечка психуйте.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    а зачем мне психовать если я отлично парюсь в отличной баньке )) вы слишком не напрягайтесь по поводу моепоста про цензоров и не психуйте, а то засыпали своим ядом весь форум )))) умора. А факт есть факт кран мешает.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    Вам ведь все равно туда не попасть
    ____________________________________

    а ты в этом уверен? ))) или туда только с паспортом евросоюза? )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    Виталий а шо ж вас всё так не устраивает? Вам ведь все равно туда не попасть. Сидите дома и тихонечка психуйте.
    _______________________________________________

    и где ты увидел злобу в моём посте и психи? )) ты неадекват? или юмора не видишь )) а если не видишь очевидных вещей может дальтоник? тогда к окулисту )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Іван

    І дзе тутака вясковы турызм — у дамах (аніяк не магу сказаць, што гэта хаты), якія пабудаваны на сучасны капыл і ніякім чынам не стасуюцца з навакольлем…
    Мне шкада, што тутэйшы (хоць і былы) жыхар в. Клятное «апапсеўся» й да сапраўднага адраджэньня роднай вёскі не падыйшоў — бо для гэтага трэба зрабіць шмат. Дзе ў такой «аграсядзібе» мне пабачыць сапраўднае жыцьцё в. Клятное — тое, што нельга анідзе пабачыць (абрады, звычаі, сьвяты, кухня й інш…)

    Пакуль будуць валадарыць спажывецкія каштоўнасьці — то хутка Белавеская пушча стане палянкай з пянькамі і «красівенькімі» дамамі.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *