Суббота, 16 декабря 2017

Хочешь помочь соседу за деньги? Заплати налог

544

Нядаўна купіў сабе мотаблок. Аднавяскоўцы прапануюць падзарабіць на апрацоўцы прысядзібных участкаў. Ці павінен я заплаціць падатак і, увогуле, ці неабходна для гэтага нейкая рэгістрацыя ў якасці ІП?

Міхаіл, пенсіянер.

Вось што адказала на гэты конт галоўны дзяржаўны падатковы інспектар                 Таццяна Ганіна:

— У адпаведнасці з падатковым заканадаўствам, у прыватнасці з артыкулам 295 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, фізічныя асобы, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, маюць права ажыццяўляць для спажыўцоў шэраг відаў дзейнасці, сярод якіх і паслугі па апрацоўцы зямлі.

Але перш чым прыступіць да работ, фізічная асоба павінна падаць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае ўведамленне з указаннем віду дзейнасці, якую мяркуе ажыццяўляць, а таксама перыяду і месца яе ажыццяўлення. Справа ў тым, што пры аказанні паслуг у гарадскіх пасёлках і сельскіх населеных пунктах стаўка адзінага падатку складае 11 рублёў 26 капеек, у Пружанах — 13 рублёў 51 капейку. Разам з тым, для асобных катэгорый грамадзян прадугледжаны льготы: на 20% меншы падатак плацяць людзі, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, інваліды, бацькі, якія выхоўваюць не менш за трох непаўналетніх дзяцей, а таксама бацькі дзяцей-інвалідаў да 18-гадовага ўзросту.

Рабіць аплату трэба на рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці (УПН 200676206, р/р №3600225000005 у ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Мінска, код 795).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць непасрэдна ў інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне, якая знаходзіцца ў Пружанах, па вул.Р.Шырмы, 17, каб.208, 216, ці па нумарах 9-03-08, 9-14-82.

 

3 комментариев

  • Андрей

    Приходишь к соседу и просишь-помоги картошку в погреб перенести.А он тебе извини не могу ,у меня в этом месяце налог на помощь не оплачен.Как же хорошо жить в правильной стране и пусть другие нам завидуют.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Идиотизм — вечен! 😂😂😂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Иван

    вот вот за все налоги

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *