Среда, 21 октября 2020

Каникулы с пользой: ученики ряда школ прошли уроки финансовой грамотности в банке

723

Напэўна, амаль кожны з нашых чытачоў ведае, што такое банкаўская плацёжная картка і як ёю карыстацца. Аднак  магчымасцей у гэтага «кавалка пластыку» прыбаўляецца з кожным годам. Авалодаць новымі прапановамі за кароткі час вельмі складана: каб разумна распараджацца сваімі грашыма, трэба вучыцца змалку.

Падчас вясенніх канікулаў шэраг школ арганізавалі для наведвальнікаў аздараўленчых прышкольных лагераў пазнавальныя экскурсіі ў банкаўскія ўстановы. І, як потым расказалі вучні 5-11 класаў Шарашоўскай школы, якія пабывалі ў цэнтры банкаўскіх паслуг ААТ «Беларусбанк» у Пружанах, даведаліся яны шмат цікавага.

Ці ведаеце вы, што з дапамогай плацёжных картак можна ажыццяўляць любыя разлікі, прычым не толькі ў рэальных магазінах, але і віртуальных? Зразумела, так. А вось пра такую зручнасць, калі частка грошай за пакупку зноў вяртаецца на картку? Не. Яшчэ юным экскурсантам банкаўскія работнікі расказалі пра тое, што можна  прапанаваць бацькам аформіць картку ад  свайго зарплатнага рахунка, каб  не даваць дзіцяці кішэнныя грошы наяўнымі.

У двухпавярховым будынку ўсё было цікава шарашэўскім школьнікам: даведацца  пра тое, як з дапамогай банка можна палепшыць свае жыллёвыя ўмовы (многія жыхары гарадскога пасёлка скарысталіся крэдытнай падтрымкай пры газіфікацыі сваіх дамоў), пра тое, як налічваецца заработная плата, і нават аб тым, што тыя, хто мае камп’ютар, можа  стварыць у сябе дома своеасаблівае міні-аддзяленне банка. А значыць, цяпер і школьнікам ёсць чаму навучыць дарослых.

Алег СІДАРЭНКА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *