Суббота, 31 октября 2020

В прошлом году на территории района выявлено 18 наркопреступлений

629

Нягледзячы на барацьбу з распаўсюджаннем спайсаў, гэта загана працягвае сваё шэсце па гарадах нашай краіны. Практычна штомесяц узбуджаюцца крымінальныя справы ў дачыненні да наркакур’ераў, але іх не меншае, бо такі занятак прыносіць прыбытак, за які, як некаторыя лічаць, можна рызыкаваць сваёй свабодай.

Нагадаю, што незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі альбо іх аналагамі ў адпаведнасці з нормамі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 25 гадоў з магчымасцю канфіскацыі маёмасці. Напрыклад, у мінулым годзе аператыўнікамі былі затрыманы двое маладых гараджан, якія ў сябе дома арганізавалі выраб наркатычных рэчываў з мака. Напачатку 2017 года суд прыгаварыў кожнага з іх за такую супрацьпраўную дзейнасць да 11 гадоў пазбаўлення волі.

Спайс — гэта таксама наркотык, і варта ведаць, што,  паспытаўшы яго нават адзін раз, чалавек рызыкуе ператварыцца ў міжвольнага і пастаяннага спажыўца.

З мэтай недапушчэння распаўсюджвання наркаманіі і захавання здароўя  нацыі асноўныя намаганні супрацоўнікаў райаддзела міліцыі накіраваны на спыненне злачыннай дзейнасці нарказбытчыкаў, выяўленне і перакрыццё каналаў пастаўкі і транзіту наркотыкаў, ліквідацыю падпольных наркалабараторый, выключэнне з абароту асабліва небяспечных сінтэтычных псіхатропных рэчываў. У выніку прынятых практычных мер у 2016 годзе выяўлена 18 нарказлачынстваў, з іх два звязаныя са збытам, адзін — з крадзяжом. У рамках узбуджаных крымінальных спраў з незаконнага абарачэння выключана больш  за тры кілаграмы наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. За ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы процідзеяння наркаманіі, прадугледжаных часткамі 4-6 арт.17.3 КоАП, складзены тры адміністрацыйныя пратаколы.

Разам з тым, заклапочвае і той факт, што не меншае колькасць жыхароў нашага раёна, якія на сваіх прысядзібных участках вырошчваюць сыравіну для вырабу наркатычных рэчываў. Штогод на працягу «агародніннага» сезона супрацоўнікі міліцыі праводзяць абход населеных пунктаў для выяўлення падобных «пасяўных плошчаў». Напрыклад, летась было зарэгістравана 29  такіх выпадкаў, знішчана амаль паўтоны раслін мака  і канопляў, 18 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.16.1 КоАП РБ за іх вырошчванне. Хацелася б звярнуцца да людзей з просьбай не заставацца раўнадушнымі і не спрабаваць разжыцца на бядзе тых, хто не можа сказаць наркотыкам: «Не!».

Аляксандр Гук, начальнік Пружанскага РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *