Воскресенье, 1 ноября 2020

Всего в четырех водоемах Пружанского района будет разрешено купание

1 010

Да лета яшчэ далёка, але рыхтавацца да яго самы час. І ў першую чаргу, да надыходзячага купальнага сезона. Нядаўна на адным з пасяджэнняў райвыканкама было прынята рашэнне аб мерапрыемствах, якія павінны правесці адказныя службы, каб летні адпачынак каля пружанскіх вадаёмаў прынёс толькі прыемныя ўражанні. Падрабязна аб запланаваным расказвае старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе Ю.М.Амельянчук.

— У бягучым годзе вызначаны чатыры вадаёмы,  дзе дазваляецца купанне: гэта сажалкі каля вёсак Носкі і Лінова, вадасховішча Паперня і вадаём па вул. Пушкіна ў Пружанах.

На ўсіх астатніх азёрах і рэчках арганізацыямі, якім ва ўстаноўленым парадку дадзена права карыстання воднымі               аб’ектамі і зямельнымі ўчасткамі побач з імі, неабходна забяспечыць устаноўку забараняючых шыльдаў «Купацца забаронена» або «Купацца небяспечна». Сачыць за выкананнем такіх патрабаванняў павінны старшыні сельвыканкамаў разам з супрацоўнікамі міліцыі. Дарэчы, за парушэнне забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, летась на 20 чалавек былі складзены адпаведныя пратаколы.

— Юрый Міхайлавіч, па якіх паказчыках выбіралі названыя месцы для купання?

— Гэтыя вадаёмы рэгулярна правяраюцца адказнымі службамі і вадалазамі нашага таварыства, сёлета падобная работа таксама запланавана з абследаваннем і ачысткай акваторыі.

Але пэўную работу павінны выканаць тыя арганізацыі, за якімі замацаваны названыя вадаёмы. А гэта КУВП «Камунальнік», санаторый «Ружанскі», ААТ «Ружаны-Агра», «Ліноўскае», «Аранчыцкая птушкафабрыка», лясгас і Аранчыцкае збожжапрыёмнае прадпрыемства. Напрыклад, абавязкова да адкрыцця купальнага сезона 2017 года ўладкаваць зручныя і бяспечныя падыходы да вады, а для транспарту — пад’язныя шляхі. У акваторыі вызначыць зоны для купання з дапамогай буйкоў аранжавага колеру. Больш работы будзе на беразе, хаця многае  выканана ў папярэднія гады. Цяпер варта праверыць захаванасць узведзеных альтанак або павецяў ад сонца, кабінак для пераапранання, лавак, сметніц, пляцовак для збору смецця і туалетаў. Там, дзе да іх дабраліся вандалы, давядзецца адрамантаваць або ўзвесці нанава. А таксама ўстанавіць стэнды для інфармацыі прафілактычнага характару і з папярэджаннем аб адказнасці для тых, хто любіць пад’ехаць на машыне непасрэдна на пляж.

Пасля адкрыцця купальнага сезона трэба будзе падтрымліваць усё зробленае ў належным парадку, сачыць за чысцінёй у зонах адпачынку, а таксама арганізаваць выратавальныя пасты або дзяжурства, каб папярэдзіць трагічныя выпадкі.

— Ці будзе кантралявацца выкананне гэтых патрабаванняў?

— Напрыканцы красавіка ка-місія ў складзе прадстаўнікоў райвыканкама, санітарнай службы, інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў, міліцыі, групы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і раённага таварыства выратавання на ва-дзе правядзе абследаванне вызначаных для адпачынку водных аб’ектаў наконт выканання ўсяго плана мерапрыемстваў. Калі будуць зарэгістраваны недахопы, то адказныя асобы атрымаюць прадпісанні на іх выкараненне.

— У мінулым годзе ў раёне ўсё ж былі зарэгістраваны выпадкі гібелі людзей у вадзе. Ці ўлічаны прычыны, што прывялі да няшчасных здарэнняў, прыняты меры, каб папярэдзіць іх сёлета?

— Асноўная форма ўздзеяння на грамадзян — прафілактычныя тлумачальныя гутаркі. Наша таварыства падрыхтавала нямала інфармацыйных лістовак для размяшчэння ў аўтобусах, магазінах і іншых месцах, дзе збіраюцца людзі. У рашэнні райвыканкама вызначана і заданне аддзелу адукацыі, спорту і турызму правесці напярэдадні купальнага сезона і летніх канікулаў тлумачальныя лекцыі аб правілах паводзін на вадаёмах і ў надзвычайных сітуацыях, нават з праглядам відэа-фільмаў, якія мае наша таварыства.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *