Вторник, 14 августа 2018

На вопросы о наследстве и не только отвечает нотариус

1 226

ПАДЧАС ПРАМОЙ ЛІНІІ з загадчыцай натарыяльнай канторы Л.А.ТАРАСЕВІЧ патэлефанавалі каля двух дзесяткаў чалавек. Большасць пытанняў былі звязаны з уступленнем у спадчыну. Як зазначае Любоў Анатольеўна, гэты працэс самы нязвыклы для нас. Хаця іншыя спрэчныя пытанні таксама даводзіцца вырашаць праз натарыяльную кантору. Найбольш характэрныя з іх мы сёння публікуем.

— Хачу адправіць малалетняга сына разам з бабуляй адпачываць за межы Рэспублікі Беларусь. Ці можна гэта зрабіць, калі былы муж не дае дазволу на вываз дзіцяці?
— Самастойна за мяжу могуць выязджаць асобы, якія не дасягнулі ўзросту 18 гадоў, толькі тады, калі яны ўжо ўступілі ў шлюб. У астатніх выпадках прадугледжаны  тры варыянты.
Відавочна, што ў Вашым выпадку абодва бацькі не могуць суправаджаць у паездцы сына. Калі б з ім ехала маці, то дастаткова мець для пагранічнай праверкі дакумент, які пацвярджае вашы сямейныя адносіны, — пасведчанне аб нараджэнні. А ў гэтым выпадку бабуля па-вінна мець пісьмовую згоду абодвух бацькоў. Калі ж бацька дзіцяці не дае пісьмовы дазвол, то гэтае пытанне можна вырашыць у судовым парадку; трэба ведаць ответы на вопросы. Для выезду непаўналетняга за межы краіны без бацькоў пісьмовую згоду аднаго з бацькоў неабходна засведчыць у натарыяльным парадку, дзяржпошліна за гэтыя  дзеянні — 10500 рублёў.

Між тым, выязджаючым за мяжу трэба ведаць, што такія правілы прыняты на тэрыторыі нашай краіны. І як сябе стануць паводзіць пагранічнікі іншых дзяржаў, трэба даведвацца загадзя. Напрыклад, сёлета трое пружанцаў вярталіся з мяжы, каб атрымаць у натарыяльнай канторы пісьмовы дазвол.

— Ці трэба рэгістраваць зямельны ўчастак, калі ён дастаўся мне ў спадчыну?
— У частцы 1 арт.52 Кодэкса аб зямлі гаворыцца, што спадчыннікі прыватных зямельных участкаў абавязаны звяртацца ў адпаведную арганізацыю па дзяржаўную рэгістрацыю пасля заканчэння вызначанага заканадаўствам тэрміну для прыняцця спадчыны. Але не пазней 18 месяцаў з моманту адкрыцця спадчыны. Такія ж умовы дзейнічаюць і па арт.53 для зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў пажыццёва спадчынным валоданні.

Па рашэнні суда або мясцовага выканаўчага камітэта названыя тэрміны могуць быць падоўжаны, але толькі на паўгода, пры наяўнасці важкіх прычын, якія пера-шкаджаюць займацца рэгістрацыяй і афармленнем пераходу права на зямлю. У адваротным выпадку права прыватнай уласнасці спыняецца і ўчастак прымусова забіраецца па рашэнні суда або іншага дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў вобласці выкарыстання і аховы зямель.

— Бацькі памерлі каля года назад, і мной па розных прычынах быў прапушчаны тэрмін для прыняцця спадчыны. Як быць у такой сітуацыі?
— Грамадзянскім кодэксам устаноўлены агульны тэрмін у шэсць месяцаў. Але выпадкі, калі патрабаванне не было выканана, таксама прадугледжаны адпаведным заканадаўствам.
У Вашым выпадку можна ўсё вырашыць без звароту ў суд. У Кодэксе названы шэраг умоў для гэтага. Так, калі бу-дзе выказаны дазвол аднаго з родных, якія папярэдне ўступілі ў спадчыну: здараліся выпадкі, калі адзін спадчыннік даваў згоду на ўступленне ў права ўласнасці некалькім іншым. І, наадварот, калі хаця б адзін выкажа нязгоду, то справа будзе разглядацца толькі ў судовым парадку.

Калі ў права ўласнасці ўступае толькі адзін чалавек, то ён можа падаць заяву на выдачу пасведчання па заканчэнні тэрміну, калі дакажа, што фактычна ўжо ўступіў у спадчыну або кіраваў маёмасцю. Усё павінна пацвярджацца дакументамі. Напрыклад, калі прыняты меры па захоўванні маёмасці, абароны яе ад замахаў або дамагання іншых асоб. Таксама доказам могуць быць і выдаткі на ўтрыманне маёмасці, аплата даўгоў памерлага. Дакументамі, якія пацвярджаюць фактычнае карыстанне маёмасцю, з’яўляюцца і выпіска з дамавой кнігі або даведка арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду. У нас гэта — КУВП «Камунальнік», філіял «Жилищник», сельвыканкамы.

Між тым, прадугледжаны і судовы парадак. Суд можа, але не абавязаны, прызнаць спадчынніка правым, калі палічыць прычыны, па якіх прапушчаны тэрміны афармлення дакументаў, важкімі. Гэта можа быць хвароба, каман-дзіроўка, нямоглы стан. Сярод падстаў можа быць і такі выпадак, калі спадчыннік не ведаў пра сваё права.
Таксама рашэнне суда можа быць на Вашу карысць, калі Вы звярнуліся ў суд на працягу паўгоддзя пасля таго, як мінуў тэрмін уступлення ў спадчыну.

— У 2005 годзе атрымала пасведчанне аб праве на спадчыну пасля смерці бацькі. Але нядаўна даведалася, што яму таксама належалі акцыі прадпрыемства, якія знаходзяцца ў дэпазітарыі. Ці магу я зараз заявіць права ўласнасці і на іх?
— Яны — Вашы, без варыянтаў. Справа ў тым, што Вы аформілі спадчыну на ўсю маёмасць бацькі, незалежна ад таго, ведалі пра яго дасканала або зусім нядаўна стала вядома пра дапаўненні. А значыць, у любы час пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў можаце атрымаць і акцыі. У такой сітуацыі трэба звярнуцца ў натарыяльную кантору, напісаць заяву з просьбай выдаць пасведчанне аб праве на спадчыну на акцыі. Мы зробім запыт у дэпазітарый па месцы знахо-джання каштоўных папер (на працягу двух тыдняў). Пасля атрымання пасведчання можна заняцца пераафармленнем акцый на сваё імя.

— Пасля смерці бацькі мы — дачка і сын — вырашылі, што з’яўляемся спадчыннікамі. Але разам з татам жыла яшчэ адна сваячка, якая знаходзілася на яго ўтрыманні. Ці можа яна дамагацца часткі маёмасці?
— Вы з’яўляецеся спадчыннікамі першай чаргі, як і жонка або бацькі нябожчыка. Аднак п.1 арт.1063 Грама-дзянскага кодэкса вызначае, што спадчыннікам можа быць асоба, якая на момант смерці спадчыннадацеля была непрацаздольнай і сумесна жыла з ім і знаходзілася на ўтрыманні не менш аднаго года. Пасля таго, як грама-дзянін звернецца да нас, мы праводзім неабходныя дзеянні па ўстанаўленні гэтых падстаў. І калі ўсё будзе пацверджана, то чалавек мае права звяртацца ў суд, і магу гарантаваць, што рашэнне будзе на яго карысць.

— Я маю банкаўскі ўклад і хачу напісаць завяшчанне на сваіх дзяцей. Якім чынам гэта зрабіць?
— Вы маеце права завяшчаць банкаўскі ўклад па сваім меркаванні. Для чаго дастаткова ў натарыяльнай канторы аформіць завяшчанне або зрабіць завяшчальнае распараджэнне ў банку ці іншай крэдытна-фінансавай установе, дзе адкрыты рахунак або размешчаны дэпазіт.
Завяшчанне павінна быць напісана ўласнаручна з указаннем даты яго складання, там жа ставіцца пацвярджэнне спецыяльным служачым банка. Сродкі з укладу будуць выдадзены асобам, якія ўказаны ў гэтым дакуменце, на суму, якая не перавышае 100 базавых велічынь, адразу пасля смерці спадчынадацеля. Астатні ўклад — толькі праз шэсць месяцаў.
Таксама трэба ведаць, што для складання завяшчальнага распараджэння неабходна мець пашпарт, пенсіённае пасведчанне і дакументы, якія пацвярджаюць адкрыццё ўкладу. Калі грамадзянін не можа самастойна, то з сабой трэба прывесці сведку (асобу, якая не мае маёмасных інтарэсаў) з пашпартам. Натарыус складае завяшчанне ў прысутнасці сведкі, які разам са складальнікам падпісвае гэты дакумент. Дзяржпошліна пры прад’яўленні пенсіённага пасведчання — 17500 рублёў.
Падрыхтаваў
Алег СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *