Понедельник, 26 октября 2020

Депутат рассказал, на что использовали транспортный сбор в Пружанском районе

1 414

Падчас адной з рабочых паездак дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.І.Качыны па Пружаншчыне членамі калектыву ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» было ўзнята пытанне наконт дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Была звернута ўвага не толькі на недасканаласць сістэмы: людзі лічаць несправядлівым, што аўтаўладальнікі плацяць аднолькавыя сумы незалежна ад таго, як часта выязджаюць з гаража. Разам з тым, выбаршчыкі папрасілі дэпутата расказаць, як былі патрачаны сумы, сабраныя за кошт транспартнага падатку, якія работы ў мінулым годзе былі праведзены на дарогах раёна.

Адказы на свае дэпутацкія запыты Леанід Іванавіч, як і абяцаў людзям, прадаставіў  «раёнцы».

Будаўніцтва  дарог на Брэстчыне

У цэлым, у пераліку  аб’ектаў, будаўніцтва і капітальны рамонт якіх у 2016 годзе ажыццяўляўся за кошт сродкаў дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, больш дзясятка ўчасткаў аўтамабільных  дарог Брэстчыны.

Сярод іх амаль васьмікіламетровы ўчастак дарогі Р-78 «Алекшыцы — Ваўкавыск — Поразава — Пружаны», на якім дарожныя работы вяліся мінулым летам.

Акрамя таго, за кошт так званага транспартнага падатку ў  нашай вобласці быў зроблены рамонт пуцеправода на дарозе  «Пад’езд да г.Пружаны ад аўтамабільнай дарогі М1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Радзькі)», шэрагу ўчасткаў трасы М-10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын», зроблена рэканструкцыя пуце-правода праз чыгунку на трасе «М1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Радзькі)», пабудаваны мост праз раку Грыўда на аўтадарозе «М11/Е85», вяліся праектна-пошукавыя работы  для будаўніцтва наступных гадоў і іншае. 

З дзвюх крыніц фінансавання

У адказе на дэпутацкі запыт аб мінулагодняй рабоце, якая вялася на дарогах раёна работнікамі ДРБУ-140, паведамлена:

«Фінансаванне работ па ўтрыманні і рамонце мясцовых аўтамабільных дарог ажыццяўлялася за кошт дзвюх крыніц фінансавання — абласнога бюджэту і субвенцый у абласны бюджэт са сродкаў транспартнага збору.

У прыватнасці, са сродкаў абласнога бюджэту на ўтрыманне аўтадарог у 2016 годзе было вы-дзелена і асвоена амаль 606 тысяч рублёў, на бягучы рамонт — амаль 700 тысяч рублёў. Падчас бягучага рамонту за кошт субвенцый выдаткавана больш за 760 тысяч рублёў. За сродкі, выдзеленыя з абласнога бюджэту, было адрамантавана 16,6 кіламетра гравійных дарог і каля 1,25 кіламетра асфальтабетонных, зроблена больш за 2,1 кіламетры паверхневай апрацоўкі, пабудавана велапешаходная дарожка працягласцю амаль 800 метраў, устаноўлены два аўтапавільёны, уладкаваны прыпыначныя пляцоўкі.

За кошт транспартнага падатку праве-дзена ўзмацненне дарожнага «адзення» эмульсійна-мінеральнай сумессю з уладкаваннем праверхневай апрацоўкі — на ўчастку аўтадарогі «Н-544 Чапялі-Мурава-Сухопаль», працягласць якога складае амаль тры кіламетры. Акрамя таго, выкананы работы па ўладкаванні велапешаходнай дарожкі працягласцю каля 700 метраў, зроблены рамонт асфальтабетоннага пакрыцця з уладкаваннем велапешаходнай дарожкі — 820 метраў.

У 2017 годзе на ўтрыманне дарог плануецца выдаткаваць каля 640 тысяч рублёў, за кошт сродкаў дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху на капітальны рамонт асвоіць 950 тысяч рублёў і ўвесці ў эксплуатацыю 1,9 кіламетра дарог, на бягучы рамонт — 1 мільён 610 тысяч рублёў і ўвесці ў эксплуатацыю    7 кіламетраў аўтадарог».

У Шарашэве і   Ружанах

Пружанскім КУВП «Камунальнік» быў разгледжаны запыт па пытанні тэхнічнага стану і рамонту вуліц і дарог у гарадскіх пасёлках Шарашэва і Ружаны.

«Агульная працягласць вуліц і дарог у г.п. Шарашэва складае 11,1 кіламетры, у тым ліку з удасканаленым пакрыццём 6,7 кіламетра. На балансе ДРБУ-140 знаходзяцца 3,7 кіламетра вуліц і дарог, на балансе КУВП «Камунальнік» — 7,4 кіламетры. Усе заасфальтаваныя дарогі знаходзяцца ў належным тэхнічным стане.

Пры даследаванні вуліц і дарог у г.п.Шарашэва ўстаноўлена, што частка дарог мае патрэбу ў гра-війнай падсыпцы і ўсе дарогі ў грэйдзіраванні. У адпаведнасці з графікам грэйдзіравання работы па грэйдзіраванні вуліц і дарог у пасёлку будуць выконвацца на пастаяннай аснове па меры неабходнасці. Акрамя таго, плануецца выканаць грэйдзіраванне з частковай гравійнай падсыпкай вуліц Новай, Чырвонаармейскай. Але зрабіць бягучы рамонт усіх гравійных вуліц у Шарашэве ў 2017 годзе немагчыма па прычыне адсутнасці крыніцы фінансавання.

У Ружанах  агульная працягласць вуліц і дарог складае больш за 18 кіламетраў. З іх амаль пяць кіламетраў абслугоўваецца філіялам ДЭУ №25 РУП «Брэстаўтадар». Гэта дарогі рэспубліканскага значэння, якія заасфальтаваны і знаходзяцца ў належным стане, абслугоўваюцца ў адпаведнасці з правіламі ўтрымання аўтамабільных дарог. У 2016 годзе выкананы работы па суцэльным асфальтаванні вуліцы Леніна.

На балансе ДРБУ-140 — заасфальтаваныя дарогі мясцовага значэння, працягласць якіх каля 1,5 кіламетра. Яны  знаходзяцца ў належным стане, абслугоўваюцца і рамантуюцца ў адпаведнасці з нарматыўнай дакументацыяй і ў межах выдзяляемых сродкаў.

Астатнія 12 кіламетраў пасялковых дарог — на балансе КУВП «Камунальнік», з якіх толькі 1,1 кіламетры заасфальтаваны, астатнія — з гравійным пакрыццём. У 2016 годзе выкананы бягучы рамонт са шчэбнева-жвіравай падсыпкай вуліц Чкалава і Камсамольскай на агульную суму 25,5 тысяч рублёў.

Сёлета плануецца зрабіць гравійную падсыпку вуліцы Шпітальнай і пасля пракладкі каналізацыйных сетак — вуліцы  1 Мая. Грэйдзіраванне, рамонтныя работы будуць выконвацца, зыходзячы з фінансавых магчымасцей.

Фінансавыя сродкі на капітальны рамонт вуліц і дарог у гарадскіх пасёлках у апошнія гады, у тым ліку і ў 2016, і ў 2017, не выдзяляліся».

Даведка «РБ»:

У 2016 годзе ў Пружанах прайшлі тэхагляд і атрымалі дыягнастычныя карты амаль 10 тысяч адзінак транспартных сродкаў (на ДС №11 філіяла «Аўтапарк №11 г.Пружаны» іх выдалі больш за 4600, на ДС №229 ПГСУП «КАТАНДР» — каля 5000). Сярод тэхнікі, за якую аплачваўся адпаведны транспартны збор, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, прычэпы і матацыклы, іншыя транспартныя сродкі, уладальнікамі якіх з’яўляюцца як фізічныя, так і юрыдычныя асобы.

На здымку: работы, якія ў мінулым годзе  вяліся ў Ружанах.

Падрыхтавала да друку Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Один комментарий

  • ёсць

    Цікава, а вуліца Якубоўскага ў Пружане з удасканаленым пакрыццём?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *