Вторник, 20 октября 2020

За три месяца в Пружанском районе произошло 10 пожаров. Не обошлось без жертв

739

За тры месяцы бягучага года на тэрыторыі раёна здарыліся дзесяць пажараў, на адным з якіх не абышлося без ахвяр — загінуў чалавек. Для параўнання, за аналагічны перыяд мінулага года ў 17 пажарах загінулі два чалавекі. Прычыны здарэнняў розныя: у пяці выпадках — гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі печак і катлоў, у трох — неасцярожнасць з агнём, яшчэ ў адным — электраправодка. Акрамя таго, меў месца выпадак падпалу.
Так, у сакавіку агнём былі пашкоджаны два жылыя дамы. Як высветлілася, прычынай пажару, які здарыўся напачатку месяца ў в.Ляхі, стала парушэнне правілаў мантажу металічнай дымавой трубы ацяпляльнага катла: пры яе ўстаноўцы не была выканана супрацьпажарная раздзелка і адступка ад драўлянага перакрыцця і даху. Як паказвае жыццё, гэта не першы выпадак, калі людзі не звяртаюць увагу на патрабаванні нарматыўных дакументаў і пры мантажы металічных сэндвіч-трубаў памылкова мяркуюць, што запаўненне негаручым уцяпляльнікам свабоднай прасторы паміж трубамі выконвае супрацьпажарную функцыю. На самой справе металічным трубам уцяпленне патрэбна для памяншэння ўтварэння кандэнсату, таму ад узгарання гэта не застрахуе.
З-за неасцярожнасці з агнём нядаўна здарыўся пажар у в.Паўлава. У доме жыла пара, якая злоўжывала спіртным. У выніку курэння ў нецвярозым стане і здарылася трагедыя. Увогуле, на Пружаншчыне летась курэнне ў нецвярозым стане стала прычынай гібелі ў агні шасці чалавек.
Нагадваем, каб зберагчы сваё жыццё і маёмасць ад пажару, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Дарэчы, папярэдзіць аб пажары можа аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Кацярына Зайнутдзінава, інспектар Пружанскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *