Четверг, 22 октября 2020

152 водителя в Пружанском районе привлечены к административной ответственности за превышение скорости

825

Дзяржаўтаінспекцыя ізноў акцэнтуе ўвагу на важнасці выканання правілаў дарожнага руху і правілаў хуткаснага рэжыму ў прыватнасці.
На жаль, правілы бяспекі выконваюць не ўсе. Стараючыся як мага хутчэй дабрацца да месца назначэння, вадзіцелі часта парушаюць хуткасны рэжым, правілы манеўравання, абгону, праводзяць за рулём па 10-12 гадзін без перапынку на адпачынак. Толькі сёлета інспектарамі АДАІ Пружанскага РАУС да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткаснага рэжыму больш як на 20 кіламетраў у гадзіну прыцягнуты 152 вадзіцелі.


— Нагадаю вадзіцелям, што пры выбары ва ўстаноўленых межах бяспечнай хуткасці неабходна ўлічваць і дарожную абстаноўку, і асаблівасці перавозімага грузу, і стан транспартнага сродку, каб мець магчымасць пастаянна кантраляваць яго рух і бяспечна кіраваць ім, — зазначае начальнік АДАІ Аляксандр Міхальчук. — Якім бы асцярожным і вопытным вадзіцелем вы сябе не лічылі, пры хуткай яздзе не пазбегнуць сітуацыі, калі нечакана на дарозе з’явіцца пешаход ці вадзіцель спераду нечакана затармозіць. Страціць упраўленне аўтамабілем вельмі проста, дастаткова толькі на імгненне перавысіць хуткасць, пагрэбаваць правіламі дарожнай бяспекі альбо адцягнуць увагу, наступствы могуць быць самымі страшнымі. Не палянуйцеся скінуць хуткасць, калі пад’язджаеце да пешаходнага перахода, едзеце паблізу школ і дзіцячых пляцовак: празмерная хуткасць на гарадской дарозе — небяспека для жыцця і здароўя пешаходаў.
Паводле інфармацыі АДАІ Пружанскага РАУС, з пачатку года на дарогах раёна затрыманы 21 п’яны вадзіцель, на двух з іх былі ўзбуджаны крымінальныя справы — за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, аўтамабілі былі канфіскаваны. Акрамя таго, сёлета зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх пацярпелі людзі: два чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, яшчэ двое — загінулі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *