Понедельник, 26 октября 2020

«Пружанские киты» вышли в финал!

704

У мінулую нядзелю ў Лядовым палацы ў Пружанах прайшоў другі паўфінальны матч серыі плей-оф каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». «Пружанскія кіты» прымалі «Крэчат» з Бярозы. Нагадаем, што першая сустрэча, якая адбылася ў Бярозе, завяршылася мінімальнай перамогай нашай каманды з лікам 5:4. У паўторнай гульні першыя пяць мінут прайшлі ў роўнай барацьбе, варатары рэдка ўступалі ў гульню. У гаспадароў стаўка была зроблена на хуткаснага Рамана Чыжэўскага, які індывідуальна можа праскочыць абарону саперніка.

У паўторнай гульні першыя пяць мінут прайшлі ў роўнай барацьбе, варатары рэдка ўступалі ў гульню. У гаспадароў стаўка была зроблена на хуткаснага Рамана Чыжэўскага, які індывідуальна можа праскочыць абарону саперніка.

Так і здарылася на восьмай мінуце: Раман Чыжэўскі адкрыў лік. Пасля гэтага нашы хакеісты мелі цудоўны момант, каб замацаваць сваю перавагу, але, гуляючы ў фармаце пяць на тры, нічога не змаглі выціснуць з гэтага эпізоду.

У другім перыядзе на пляцоўцы ішла напружаная  барацьба, але балельшчыкі так і не ўбачылі закінутых шайбаў.

Вырашальным стаў трэці гульнявы адрэзак. У самым яго пачатку Раман Чыжэўскі зноў выскачыў сам-насам з варатаром і ў другі раз пацэліў у вароты саперніка. Пасля гэтага пайшлі шматлікія выдаленні як у адной, так і  ў другой камандах. Асобныя хакеісты былі выдалены да канца сустрэчы.

Здавалася, што лік 2:0 на карысць пружанскай каманды так і захаваецца да фінальнай сірэны. Але літаральна на перадапошняй мінуце Раман Чыжэўскі закінуў сваю трэцюю шайбу, аформіўшы такім чынам хет-трык.

Па суме дзвюх гульняў «Пружанскія кіты» прабіліся ў фінал плей-оф аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце» і цяпер пазмагаюцца за чэмпіёнскі тытул. Сапернік па фінале ўжо вядомы — гэта пераможца рэгулярнага чэмпіянату — «ЖБК» (Кобрын). Дарэчы, кобрынскія хакеісты ў дзесяці гульнях рэгулярнага чэмпіянату атрымалі дзесяць перамог. За выхад у фінал двойчы з буйным лікам перагулялі брэсцкі «Тытан». У рэгулярным чэмпіянаце нашы хакеісты двойчы саступілі «ЖБК»  дома з лікам 4:7, а ў гасцях — 3:7. А як будзе на гэты раз, адкажа толькі гульня.

Мікола Апхуцік. Фота Дзмітрыя Міхеева.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *