Воскресенье, 18 февраля 2018

80 литров молока в день продает семья Трайберов с д. Шубичи

1 673

У апошнія гады колькасць асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у раёне значна скарацілася. Па гэтай прычыне змяншаецца і пагалоўе кароў на падворках вяскоўцаў.
Але з гэтага правіла ёсць і прыемныя выключэнні. На тэрыторыі Шаняўского сельсавета колькасць кароў прыватнага сектара пачала стабілізавацца. Асобныя грамадзяне нават маюць у сваёй гаспадарцы па некалькі кароў. На падворку Валерыя і Алены Трайбераў з вёскі Шубічы іх чатыры.

Жыццё раскідала шматдзетную сям’ю Трайбераў па ўсім свеце. Этнічныя немцы, яны не па сваёй волі апынуліся ў Казахстане. Пасля развалу Савецкага Саюза давялося перажыць чарговае ўзрушэнне.

— Кінуты былі практычна на выжыванне, — успамінае пра тыя часы Валерый Віктаравіч. — Не было ніякай работы. Каб пракарміцца, вымушаны былі трымаць у сваёй гаспадарцы 12 кароў.
Першай пакінула Казахстан малодшая сястра Вольга. Яна разам з мужам апынулася на Пружаншчыне, у вёсцы Шані. Цяпер жанчына працуе на мясцовай ферме цялятніцай, а муж — загадчыкам. Старэйшая сястра разам з маці выехалі ў Германію. Шэсць гадоў таму назад пакінулі Казахстан Валерый і Алена (у Паўночна-Казахстанскай вобласці застаўся толькі брат Віктар). Спачатку жылі ў адной з вёсак Кобрынскага раёна, а апошнія чатыры гады — у Шубічах. Кіраўніцтва ААТ «Шані-аграпрадукт» выдзеліла сям’і Трайбераў домік прысядзібнага тыпу. Валерый Віктаравіч уладкаваўся на мясцовую ферму пастухом-даглядчыкам, а Алена Аляксандраўна даяркай. Развялі і асабістую падсобную гаспадарку: каровы, свінні, птушку.

Як зазначае Валерый Віктаравіч, вялікую дапамогу прыватным гаспадаркам аказвае ААТ «Шані-аграпрадукт». Не застаецца ў баку ад гэтай справы і сельвыканкам. Каровы вяскоўцаў выпасаюцца на добрай пашы з дапамогай электрапастуха. Праўда, у Шубічах восем галоў і палову невялічкага гурта складаюць каровы Трайбераў.

Не ўзнікае праблем з забеспячэннем жывёлы кармамі. Сена дастаўляецца прама на падворак транспартам гаспадаркі. Умова адна: уладальнік каровы павінен заключыць дагавор з гаспадаркай на рэалізацыю цялят. Няма праблем і з набыццём саломы. Так што Трайберы плануюць набыць яшчэ дзве рагулі.

Дойка ў іх асабістай гаспадарцы механізаваная. Валерый Віктаравіч зрабіў даільны апарат з выкарыстаннем кампрэсара старога хала-дзільніка. У летнія месяцы сям’я рэалізуе штодзень дзяржаве ў сярэднім каля 80 кілаграмаў малака. Нядрэнная падмога для сямейнага бюджэту.

Валерый Віктаравіч неаднойчы бываў у гасцях у сваёй радні ў Германіі. Ёсць у яго магчымасць выехаць туды разам з сям’ёй на пастаяннае месца жыхарства. Але Трайберы не збіраюцца рабіць гэта.

— Цяжка прывыкнуць да нямецкага парадку, — гаворыць Валерый Віктаравіч. — Той, хто працуе, можа і ў нашай вёсцы зарабіць.

Ды і дзеці Трайбераў ужо прывыклі да тутэйшых краявідаў. Дачка Аксана вучыцца ў педагагічным каледжы ў Ваўкавыску, а сын Ігар служыць у арміі.
І ўвогуле, як лічаць Алена і Віктар Трайберы, Беларусь для іх стала цяпер другой радзімай.
Мікола Архуцік.

  • Роман

    Респект Трайберам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • — Цяжка прывыкнуць да нямецкага парадку, — гаворыць Валерый Віктаравіч.
    ———————————
    Ну да, с ихним пидрядком там водку с пивасом в общественном месте не побухаешь, если только на Октоберфэст ехать! И то — раз в год, трайбер вашу дивизию! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    молодцы, в наше время мало таких людей !

    правда связь загадчык-цялятница может иметь разные варианты. Надеюсь, что он немец ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Чё-то в этих Шанях то китайцы, то немцы… Ждём афробелорусов? Вроде, там с Гамбией АГЛы собирается строить тесные отношения? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • А кафе «Африка», кто открыл? 🙂 Опоздали вы с ожиданиями :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • У него на лице на написано, шо он из Африки. А, вот, согласись, по негру — сразу винда это. 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *