Воскресенье, 11 апреля 2021

«ОМА» — все товары для вашего дома! В Пружанах открылся еще один супермаркет.

2 566

Ці можна назваць адкрыццё супермаркета будаўнічых матэрыялаў «ОМА» на гарадскім рынку падставай для здзіўлення жыхароў і гасцей райцэнтра? З аднаго боку, гэта не навіна, бо ў Пружанах працяглы час працуюць некалькі даволі вялікіх будаўнічых магазінаў. Аднак, як адзначаюць ініцыятары адкрыцця новага гандлёвага аб’екта, наўрад ці адпаведны рынак у нас можна лічыць насычаным усім, што можа быць запатрабавана пры добраўпарадкаванні сядзібы або рамонце кватэры. Менавіта гэта, яны лічаць, і зможа калі не здзівіць, то парадаваць пружанцаў.

Такіх магчымасцей у новага супермаркета будаўнічых матэрыялаў нямала.

Па-першае, па  гандлёвай плошчы ён абагнаў сваіх канкурэнтаў, што вельмі важна для падобнага асартыменту тавараў. Каля паўтысячы квадратных метраў могуць змясціць больш за 10 тысяч найменняў матэрыялаў, інструментаў, аўтакасметыкі, мэблі, сантэхнікі і многага іншага, што абавязкова спатрэбіцца ў гаспадарцы або ў побыце.

Па-другое, магазін павінен зацікавіць хатніх умельцаў, якія імкнуцца зрабіць сваё жытло і камфортным, і самым прыгожым. А разам з імі тут многае для сябе знойдуць і  будаўнікі-прафесіяналы. У такой зручнай навігацыі закладзена трэцяя падстава для здзіўлення — разумная цанавая палітыка. Напрыклад, можна падабраць недарагі  інструмент, разлічаны на выкарыстанне яго час ад часу. А можна выбраць прафесіянальную мадэль па большай цане, прызначаную для інтэнсіўнай эксплуатацыі.

Менавіта падыходы ў фарміраванні коштаў новы магазін мяркуе зрабіць эксклюзіўнымі: пастараецца і здзівіць сваіх пакупнікоў прыемнымі цэнамі прама ад вытворцаў, і даць ім магчымасць удзельнічаць у пастаянных акцыях са скідкамі.

Ёсць і іншыя перавагі ў гэтага супермаркета, сярод якіх варта адзначыць дастаўку пакупак, стол заказаў практычна ўсяго, што могуць прапанаваць вядомыя айчынныя і замежныя вытворцы будаўнічых матэрыялаў, а таксама зручны рэжым работы — без выхадных і перапынкаў на абед.

На здымках: чырвоную стужку перарэзваюць старшыня райспажыў-кааперацыі Д.П.Карпей, намеснік старшыні  аблспажыўсаюза Л.М.Казлова і кіраўнік аддзела франчайзінга ТАА «ОМА» А.У.Краўцоў; у гандлёвай зале.

Алег СІДАРЭНКА,    Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • ёсць

    а вось грошай няма каб купляці

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *