Воскресенье, 13 июня 2021

Завершился турнир «Золотая шайба» в дивизионе «Б» и в старшей группе. Победил лельчицкий «Альянс»

886

Вось і закончыліся ў Лядовым палацы ў Пружанах рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне «Б». На гэтым тыдні, з панядзелка па сераду, адносіны высвятлялі хакеісты старэйшай узроставай групы (2001-2003 г.г. нараджэння). Нагадаем, што арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, БРСМ, Федэрацыя хакея Беларусі, дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі «Залатая шайба».

Падчас урачыстага адкрыцця турніру да юных хакеістаў звярнуўся начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь П.Р.Воран. Ён зачытаў прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Перад прысутнымі таксама выступіў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, а дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах традыцыйна паднеслі ад пружанскай зямлі капітанам каманд хлебныя караваі.

Сваё майстэрства юным аматарам хакея і балельшчыкам, якія запоўнілі Лядовы палац, прадэманстравалі пружанскія фігурысты, а таксама вакалісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» гарадскога Палаца культуры. 

На першым этапе турніру каманды выяўлялі мацнейшага ў дзвюх групах. У групе «А» гулялі «Юнацтва» (Гродзенская вобласць), «Альянс» (Гомельская вобласць), «Зоркавая» (Брэсцкая вобласць), а ў групе «Б» — «Кадзіна» (Магілёўская вобласць), «Унікум» (Мінская вобласць), «Прамень» (Віцебская вобласць).

Па выніках групавога турніру дзве перамогі ў дзвюх сустрэчах атрымалі хакеісты «Кадзі-     на», адна — на рахунку «Унікума». У групе «А» «Альянс» і «Юнацтва» набралі па тры ачкі, але па дадатковых паказчыках першае месца дасталося прадстаўнікам Гомельшчыны. А вось «Зоркавая» і «Прамень» на першым этапе не набралі ніводнага ачка.

Па выніках спаборніцтваў трэцяе месца дасталося хакеістам «Юнацтва», якія ў авертайме вырвалі перамогу ў «Унікума» з лікам 4:3.

У вырашальным матчы на лядовай пляцоўцы змагаліся «Альянс» і «Кадзіна». Асноўны час гульні і авертайм не выявілі пераможцу — 3:3. І толькі ў серыі булітаў перамогу атрымалі хакеісты «Альянса». 

Падчас урачыстага закрыцця турніру спецыяльнымі прызамі адзначаны лепшы варатар, абаронца, нападаючы і бамбардзір, а таксама лепшая пяцёрка.

Каманда-пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, граматамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асабістымі падарункамі.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *