Четверг, 15 апреля 2021

26 марта — День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

841

Заяўкі ад насельніцтва, кантроль за іх выкананнем, паведамленні аб аварыйных сітуацыях — вось далёка не поўны пералік прычын, па якіх насельніцтва раёна звяртаецца ў дыспетчарскую камунальную службу па адзіным тэлефонным нумары 115.

— Служба працуе кругласутачна, — гаворыць Ігар Бойка (на здымку), адзін з чатырох спецыялістаў дыспетчарскай службы Пружанскага КУВП «Камунальнік». — Акрамя апрацоўкі заявак, мы вядзем кантроль аб’ектаў, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме: трох станцый абезжалезвання вады, кацельні па вуліцы Касцякова, гарадскога вадазабору і ліфтаў шматпавярховак.

Сігнал няспраўнасці з гэтых аб’ектаў паступае на манітор, і дыспетчар выклікае аварыйную службу.

У пазаштатных сітуацыях, напрыклад, ліквідацыі наступстваў ураганаў, снегападаў, дыспетчар таксама павінен арганізаваць работу аварыйнай службы так, каб непаладкі былі ўхілены як мага хутчэй.

Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *