Суббота, 10 апреля 2021

В Пружанах проходит «Золотая шайба». В дивизионе «Б» в младшей возрастной группе победили ребята из Щучина.

977

На працягу трох дзён у Лядовым палацы ў Пружанах працягваліся рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне «Б» у малодшай узроставай групе. За перамогу змагаліся каманды гарадоў і раёнаў, якія не маюць збудаванняў са штучным лёдам. Падчас урачыстага адкрыцця турніру да юных хакеістаў звярнуўся начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь П.Р.Воран. Ён зачытаў прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Перад прысутнымі таксама выступіў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, а дзяўчаты ў нацыяльных касцюмах паднеслі ад пружанскай зямлі капітанам каманд караваі.

На першым этапе турніру каманды выяўлялі мацнейшага ў дзвюх групах. У групе «А» гулялі «Арляняты» (Гродзенская вобласць), «Кадзіна» (Магілёўская вобласць), «Зоркавая» (Брэсцкая вобласць), а ў групе «Б» — «Альянс» (Гомельская вобласць), «Унікум-Юніёр» (Мінская вобласць), «Дзвіна» (Віцебская вобласць).

Па выніках групавога турніру па дзве перамогі ў дзвюх сустрэчах атрымалі каманды «Арляняты» і «Альянс», па адной — «Кадзіна» і «Унікум-Юніёр». Менавіта яны і разыгралі паміж сабою прызавыя месцы. А вось «Зоркавая» і «Дзвіна» на першым этапе не набралі ніводнага ачка.

Па выніках спаборніцтваў трэцяе месца дасталося хакеістам дружыны «Унікум-Юніёр», якія перайгралі «Кадзіна». 

У вырашальным матчы на лёдавай пляцоўцы змагаліся «Арляняты» і «Альянс». Але сапраўднай барацьбы не атрымалася: прадстаўнікі Гродзеншчыны літаральна разграмілі саперніка з лікам 5:0.

Па выніках спаборніцтваў падчас урачыстага закрыцця спецыяльнымі прызамі былі адзначаны лепшы варатар, абаронца і нападаючы. Прыз атрымаў і Аляксей Рымко з каманды «Арляняты», які стаў лепшым бамбардзірам.

Каманда-пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, граматамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асабістымі падарункамі.

Мікола Архуцік,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *