Среда, 4 августа 2021

Викторина «Игры разума» предлагает пружанцам отдохнуть с умом

1 213

Увага! Ужо і ў Пружаны ідзе інтэлектуальная віктарына “Гульні розуму” («Игры разума»). У хуткім часе пружанцы змогуць паспаборнічаць у спрошчаным варыянце такіх вядомых інтэлектуальных гульняў як «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынг». На гульні запрашаюцца не знаўцы, а ў першую чаргу культурныя і адукаваныя людзі, якія засумавалі па вясёламу баўленні часу сярод сяброў і блізкіх.
«Гульні Розуму» — гэта класічны барны квіз або, калі казаць прасцей, гэта віктарына, якая праходзіць у бары або кафэ. Дарэчы, «Гульні розуму» даўно прыйшліся па душы нашым суседзям. Так у Бярозе гуляюць ажно 17 каманд, 12 – у Кобрыне, па 8 у Слоніме і Івацэвічах. Арганізатары не сумняваюцца, што не меншая колькасць інтэлектуалаў збярэцца і ў Пружанах. Мы папрасілі аднаго з арганізатараў Андрэя Ляўковіча больш падрабязна расказаць пра гульню.
«Гульні Розуму» — гэта выдатная нагода сабрацца ў кафэ і цікава правесці вечар. Прычым такую магчымасць мы даем Пружанцам на рэгулярнай аснове, а менавіта 2 разы на месяц па серадах.
Што сабой уяўляе паб-квіз? З боку гэта выглядае так: каля 10 каманд (колькасцю ад 4 да 10 чалавек) за асобнымі столікамі размяшчаюцца ў кафэ, а мы пры дапамозе відэапраектара на экран выводзім тэкставыя, візуальныя і музычныя пытанні, адначасова каментуемыя вядучай. Каманды напрацягу мінуты абмяркоўваюць і знаходзяць адказ за сталом і ўпісваюць яго ў бланк. Уставаць і ўслых адказваць (чаго многія баяцца) не трэба! У туры 8 пытанняў, пасля кожнага тура мы збіраем бланкі і аб’яўляем правільныя адказы, каб каманды маглі сябе праверыць. Падлічваем балы і ў залежнасці ад вынікаў складаем турнірную табліцу.
Самае прыемнае! Падчас гульні можна заказваць ежу і напоі.
— Хто звычайна прымае ўдзел у гульнях у суседніх гарадах?
—Мы вітаем абсалютна любыя каманды: сяброў, сем’яў і суседзяў. Школьныя каманды, якія атрымаюць магчымасць спаборнічаць нароўні з дарослымі. Каманды дружных калектываў прадпрыемстваў, якія ўмеюць і любяць збірацца разам. У рэшце рэшт, ёсць жа спаборніцтвы па футболе, валейболе сярод калектываў? А мы прадстаўляем магчымасць тым, хто можа паварушыць мазгамі, пастаяць за гонар свайго прадпрыемства.
У вас няма каманды? Гэта таксама не праблема. Практычна ў кожным горадзе ў нас ёсць каманда, якая сабралася з незнаёмых перш людзей, але дзякуючы гульні — яны цяпер сябруюць. Гэта прасцей, чым вам можа падацца.
— А у чым ваша цікавасць да гульні?
— Усё проста — гэта наша праца, якой мы спрабуем зарабіць на хлеб з маслам. Удзел у гульні каштуе 5 рублёў з кожнага. Пры гэтым для школьнікаў старэйшых класаў кошт удзелу складае — 2р.
З нашага боку было б не зусім сумленна браць плату з самай першай гульні. Таму, мы прапануем наведаць нашу першую гульню абсалютна бясплатна, каб убачыць, паўдзельнічаць і зразумець ці варта на нас марнаваць свой час, або лепш прысвяціць гэты час мяккай канапе і звыкламу мігаценню экрана насупраць?
Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

На здымку: арганізатары гульні Сяргей Свідзерскі і Андрэй Ляўковіч.
Калі ў вас узнікла жаданне прыняць удзел у гульнях, сачыце за навінамі у группе ВК https://vk.com/igry_razuma_prugany, удакладняйце інфармацыю па нумарах + 37529 8272706 і +37544 7555329. Першая гульня адбудзецца ў аўторак 4 красавіка  ў кафэ «Посиделки».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *