Пятница, 22 июня 2018

Шерешевцы обратились к депутату с личными и коллективными вопросами

826

З чарговай рабочай паездкай на Пружаншчыне пабываў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Качына. На гэты раз народны абраннік сустрэўся з калектывамі ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» і Шарашоўскай СШ, а таксама правёў прыём грамадзян у Шарашэўскім сельвыканкаме.

Напачатку сустрэчы з калектывам райаграсэрвісу  дэпутат уручыў адпаведнае пасведчанне свайму памочніку Т.К.Кашкан. Пры гэтым падкрэсліў, што значную частку пытанняў, якія ўздымаюцца на тэрыторыі акругі, жанчына вырашае без яго дапамогі. Тым часам сам Л.І.Качына працуе ў складзе Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы парламента, дзе сёння на парадку дня знаходзяцца заканадаўчыя акты, якія датычацца рэгулявання дзяржаўна-прыватнага партнёрства, закупкі тавараў, работ і паслуг, спосабаў выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў і іншыя.

Леанід Іванавіч у каторы раз зазначыў, што ладзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, на яго думку, больш эфектыўна: у адрозненне ад асабістых прыёмаў, дзе грамадзяне, як правіла, уздымаюць пытанні, якія носяць прыватны інтарэс, падчас сустрэч з выбаршчыкамі можна даведацца пра маштабныя праблемы, якія хвалююць грамадскасць. На сённяшні дзень такім хвалюючым для электарату пытаннем з’яўляецца Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»: прымяненне нормаў гэтага заканадаўчага акта цікавіць каля 70% людзей, якія за апошні час звярталіся да дэпутата. Адказваючы на пытанні аб уплаце падатку «на дармаедства», Л.І.Качына падкрэсліў: «Мэтай з’яўляецца не «выціснуць» з чалавека 360 рублёў, а прымусіць кожнага беларуса ўнесці сваю долю ў фінансаванне дзяржаўных выдаткаў».

Акрамя таго, членаў абодвух калектываў цікавілі такія пытанні, як стварэнне новых рабочых месцаў на Пружаншчыне, размеркаванне сродкаў, якія паступалі ў бюджэт ад уплаты транспартнага падатку, інфармацыя аб бягучых і капітальных рамонтах дарог, спецыфіка работы дэпутата і іншыя. Па шэрагу пытанняў, у тым ліку наконт стану спраў па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №3, зроблены дэпутацкія запыты, адказы на якія будуць надрукаваны ў «раёнцы».Нямала заўваг і прапаноў паступіла народнаму абранніку падчас сустрэчы ў Шарашоўскай СШ. Сярод пытанняў, якія ўздымаў калектыў, напрыклад, папулярызацыя беларускай мовы: на думку педагогаў, яна павінна больш шырока выкарыстоўвацца на ўпакоўках тавараў, у прэсе. «Усе заканадаўчыя акты, якія прымаюцца ў парламенце, павінны дасканала прадумвацца, — агучыла сваю думку адна з настаўніц, выказваючы пажаданні дэпутату. — Паколькі любыя недапрацоўкі пры прыняцці законаў выклікаюць непаразуменне ў людзей. Як гэта здарылася і з законам аб павелічэнні пенсіённага ўзросту».

Закраналася і пытанне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва: прапанова аб пераносе дня забору аналізаў крыві для зручнасці жыхароў вёскі Вялікае Сяло з дапамогай дэпутата будзе вырашана станоўча.

Не першы раз у Шарашэве ўздымаецца пытанне аб неабходнасці ў пасёлку банкамата. У «Беларусбанку» растлумачылі, што, згодна з  сацыяльнымі стандартамі, галоўнай умовай для ўстаноўкі банкамата з’яўляецца наяўнасць не менш за 2600 трымальнікаў пластыкавых картак. На сённяшні дзень на тэрыторыі сельсавета налічваецца толькі 800 уладальнікаў разліковых банкаўскіх картак. Таму па прычыне эканамічнай немэтазгоднасці ў бліжэйшы час банкамат у Шарашэве не з’явіцца.

Замест аднаго чалавека, які папярэдне запісаўся на асабісты прыём да дэпутата, прыйшлі пяцёра. Трое з іх папрасілі Л.І.Качыну пасадзейнічаць у правядзенні бягучага рамонту дарожнага пакрыцця вуліцы Чырвонаармейскай у гарадскім пасёлку. Пры гэтым увага была звернута і на дрэнны стан некаторых іншых вуліц. У камунальнай службе, на чыім балансе знаходзяцца пасялковыя дарогі, паведамілі, што сёлета запланаваны рамонт дарогі па вуліцы Новай, астатнія — пры наяўнасці грашовых сродкаў. Акрамя таго, жыхарка Шарашэва Р.А.Бульчук звярнулася з пісьмовай заявай, у якой папрасіла дапамагчы вырашыць пытанне аб асфальтаванні ўчастка дарогі ад Шарашэва да Купічаў, працягласць якога каля 1,8 кіламетра. Як паведаміў начальнік ДРБУ-140 А.В.Субота, першыя крокі па вырашэнні гэтага пытання ўжо зроблены: дарога ўключана ў пералік аўтамабільных дарог, якія трэба рамантаваць. Праўда, назваць канкрэтны тэрмін асфальтавання пакуль нельга: адпаведная праграма разлічана не на адзін год.

Шматдзетнага мужчыну, які запісаўся на прыём, у першую чаргу цікавіла магчымасць мець сацыяльнае жыллё: паводле вынікаў даследавання камісіі, дом, у якім пражывае сям’я, мае 58% зносу. Але на сённяшні дзень сям’я мае права толькі на льготнае крэдытаванне рэканструкцыі свайго жылога дома. Акрамя таго, мужчына ўздымаў пытанні аб памяншэнні аплаты за навучанне сына ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, а таксама ўзнагароджанні жонкі ордэнам Маці. 

Акрамя таго, з дэпутатам адбылася гутарка аб арганізацыі на тэрыторыі сельсавета работы грамадскіх аб’-яднанняў, у тым ліку «Беларускага саюза жанчын», аб актыўнай жыццёвай пазіцыі насельніцтва з мэтай паляпшэння якасці жыцця людзей.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Андрей

    Качина будьте мужиком скажите декретику нет и тогда мы поверим что Вы действительно народный депутат.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *