Среда, 25 апреля 2018

Сотрудники ГАИ и активисты БРСМ поздравили женщин — водителей, велосипедистов и пешеходов

933

Акцыя, прымеркаваная да Дня жанчын, падчас якой людзі ў форме віншуюць дам за рулём, прыжылася ўжо ў многіх гарадах. Сёлета падобнае мерапрыемства правялі актывісты райкама «БРСМ» і супрацоўнікі ДАІ: 8 сакавіка прымалі віншаванні і пружанскія аўталедзі.

У рамках акцыі дзяржаўтаінспектары спынялі машыны, за рулём якіх знаходзіліся жанчыны. Праўда, замест звыклай працэдуры праверкі дакументаў у гэты дзень аўтааматарак чакалі цёплыя віншаванні, цюльпаны і паштоўкі. У поле зроку арганізатараў акцыі трапілі таксама веласіпедысткі і пешаходы. Менш як за гадзіну мужчынам удалося ўзняць настрой амаль сарака прадстаўніцам цудоўнага полу.

Нягледзячы на не зусім вясенняе надвор’е, якое панавала ў той дзень, ад удзелу ў гэтай пазітыўнай акцыі ва ўсіх былі ўсмешкі на тварах. «Нам прыемна, што змаглі парадаваць жанчын: было відавочна, што яны прыемна здзівіліся такому сюрпрызу», — зазначылі мужчыны, калі ўручылі апошнюю падрыхтаваную кветку чарговай аўталедзі.

Марына Вакульская. Фота аўтара. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *