Воскресенье, 22 апреля 2018

В Пружанах отпраздновали 100-летие белорусской милиции

996

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 100-гадовага юбілея беларускай міліцыі, у мінулую суботу сабрала аншлаг не толькі ў вялікай зале Палаца культуры, а нават на яго прыступках. Загадзя была арганізавана выстава спецыялізаванай тэхнікі на гарадской плошчы, якая прыцягнула нямала дзятвы. І не дзіўна: усе жадаючыя ў дадатак маглі як сфатаграфавацца, так і пакатацца на сапраўдным міліцэйскім матацыкле.

У фае Палаца культуры перад пачаткам канцэрта можна было паглядзець выставу дзіцячых малюнкаў у рамках конкурсу «Да 100-годдзя беларускай міліцыі», а таксама музейныя экспанаты ваеннай і міліцэйскай тэматыкі.

Афіцыйную частку мерапрыемства адкрыў начальнік райаддзела ўнутраных спраў А.В.Гук. Ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю дзейнасці пружанскай міліцыі, расказаў аб яе буднях і выкананні пастаўленых задач. З нагоды прафесійнага свята і юбілея Аляксандр Васільевіч выказаў падзяку ў адрас кіраўніцтва раёна, калегам іншых сілавых структур, арганізацыям і прадпрыемствам за падтрымку. Безумоўна, не абышлося і без віншавальных слоў дзеючым супрацоўнікам РАУС, яго ветэранам і, канешне, сем’ям, якія забяспечваюць спакойны тыл міліцыянераў.

Паўстагоддзя таму савецкія фантасты малявалі будучыню, у якой няма месца злачыннасці, а значыць, як меркавалі, і міліцыя застанецца без спраў і будзе непатрэбнай. Аднак зменлівы час паказаў, што і праз сто гадоў праваахоўныя органы не губляюць сваёй актуальнасці. Менавіта такую думку выказаў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Асабліва Міхаіл Мікалаевіч спыніўся на неабходнасці службы правапарадку для эканомікі раёна. І ў той жа час заклікаў не губляць чалавечнасць, захоўваць цярплівасць і павагу да грамадзян.

Зразумела, што святочнае мерапрыемства абавязкова праходзіць разам з уручэннем узнагарод і падарункаў. Іх атрымлівалі як віноўнікі свята, так і шматлікія запрошаныя на мерапрыемства госці. Супрацоўнікам міліцыі старшыня райвыканкама і начальнік РАУС уручылі граматы і Падзячныя пісьмы раённых  Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і райаддзела міліцыі, а таксама юбілейныя медалі «100 гадоў беларускай міліцыі». Прадстаўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, камандзірам самых актыўных добраахвотных атрадаў дружыннікаў уручаліся падарункі і падзякі начальніка пружанскай міліцыі. Дапамогу падчас гэтага дзейства аказвалі навучэнцы кадэцкага класа СШ №5.

Начальнік райаддзела Дэпартамента аховы А.У.Акуневіч уручыў некаторым сваім супрацоўнікам нагрудны знак «За адзнаку», а старшыня раённага савета ветэранаў МУС А.С.Лагодзіч адзначыў самых актыўных ветэранаў міліцыі і ўнутраных войскаў. Протаіерэй Ігар Мрыхін перадаў у падарунак праваахоўнікам ікону свяціцеля Лукі.

А затым былі адзначаны школьнікі — пераможцы і прызёры конкурсу малюнкаў, прысвечаных юбілею. Яны атрымалі ад начальніка міліцыі каштоўныя падарункі.

Алег СІДАРЭНКА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

2 комментариев

  • Вася

    Потом в Эдеме нормальное продолжение было. Проблема провинции: видеть этих бравых ребят на празднике, все такие примеры для подражаний, а потом наблюдать их пьяные рожи в барах в не самом приглядном виде))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    А мусора разве — не люди? ???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *