Суббота, 12 июня 2021

Еще одно ДТП со смертельным исходом в Пружанах: погиб велосипедист

1 578

Вечарам дзявятага сакавіка трагічная аварыя адбылася на вуліцы Макаранкі. Жыхар горада ехаў на веласіпедзе і раптоўна вырашыў з’ехаць праз усю праезную частку, не пераканаўшыся, што да яго не набліжаюцца іншыя транспартныя сродкі.

Якраз у гэты момант веласіпедыста дагнала фура, вадзіцель якой, жыхар г.Баранавічы, каб пазбегнуць сутыкнення вымушаны быў выехаць на паласу сустрэчнага руху. Але паўпрычэп усё-такі зачапіў веласіпедыста, які ад удару ўпаў на праезнай частцы. сведкі аварыі не паспелі аказаць пацярпеламу першую дапамогу, як на яго наехаў легкавік, за рулём якога знаходзіўся пружанец. Ад атрыманых траўм 82-гадовы веласіпедыст памёр на месцы ДТЗ. Устаноўлена, што абодва вадзіцеля былі цвярозымі, у загінуўшага ўзята кроў на аналіз. Іншыя абставіны дарожна-транспартнага здарэння зараз высвятляюцца.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *