Понедельник, 24 сентября 2018

Житель д.Рожковичи утонул в свой день рождения

1 233

Сёлетняе спякотнае лета стала сапраўдным выпрабаваннем для работнікаў таварыства выратавання на водах. Толькі ў нашым раёне вада забрала жыцці 10 чалавек. Калі прааналізаваць становішча, то аказваецца, што галоўная прычына амаль ўсіх няшчасных выпадкаў на вадзе — ужыванне алкаголю.

Апошняя трагедыя адбылася ў мінулы панядзелак на гарадскім возеры ў Пружанах. Кампанія маладых людзей на беразе адзначала дзень нараджэння аднаго з іх.  Трэба было ведаць, как не обгореть на солнце. Потым імяніннік вырашыў пакупацца…
Калі малады чалавек знік пад вадой, яго таварышы забілі трывогу. Адразу былі выкліканы супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, але іх пошукі не прынеслі вынікаў. І толькі на наступны дзень цела няшчаснага было знойдзена работнікамі вадалазна-выратавальнай службы Брэста. Імянінніку споўнілася ўсяго толькі 23 гады.

Вывад з гэтай больш чым сумнай гісторыі можна зрабіць толькі адзін — не купайцеся ў нецвярозым стане. П’яныя, як правіла, пераацэньваюць свае магчымасці, што прыводзіць да трагедый.

P.S. З пачатку года ў Беларусі патанула 1016 чалавек. Гэта на 400 больш, чым летась. 70% загінуўшых былі ў нецвярозым стане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *