Суббота, 12 июня 2021

Бывший участковый Владимир Жук: «Не до преступлений было людям в те послевоенные годы»

779

Уладзімір Іванавіч Жук у сваім жыцці, можна сказаць, пабываў на дзвюх войнах. Нарадзіўся ён у 1924 годзе ў в.Харава і пасля вызвалення Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прызваны на фронт, дзе трапіў у палкавую разведку 3-га Беларускага фронту.

Знаходзячыся літаральна на самым вастрыі наступаючага кліна савецкіх войскаў, радавы пабываў у гарачых баях,  мае шмат узнагарод, сярод якіх самымі каштоўнымі лічыць ордэн Вялікай Айчыннай вайны і медаль «За адвагу». У сакавіку 1945 года У.І.Жук быў моцна паранены ў вайсковай аперацыі пад Кёнігсбергам і Вялікую Перамогу сустрэў у шпіталі.

А потым вярнуўся дадому, ужо на другую «вайну» — на аднаўленне разбуранай гаспадаркі.  Яе нельга было выйграць без барацьбы з рознымі крымінальнымі элементамі. Былога разведчыка  адразу запрасілі на службу ў міліцыю. Спачатку Уладзімір Іванавіч працаваў участковым у райцэнтры, а потым яго перавялі на абслугоўванне населеных пунктаў Хараўскога, Дабучынскага і Смалянскага сельсаветаў. У якасці транспарту атрымаў… каня.

— Не да злачынстваў было людзям у тыя пасляваенныя гады, — кажа ветэран. — Усе разам аднаўлялі  эканоміку, і крадзяжы былі рэдкасцю. Ды і што можна было ўзяць у тых, чый дабрабыт значна падарвала вайна і акупацыя?! Калі адбудавалі дамы, стварылі калгасы, паступова сталі жыць лягчэй, у людзей з’явіўся час на адпачынак і  святкаванні. Асноўнымі злачынствамі ў той час сталі хуліганствы моладзі на танцпляцоўках. Хлопцы пачалі катацца на мапедах, якія па вечарах перашкаджалі вяскоўцам.  Давялося змагацца з браканьерамі і самагоншчыкамі…

На заслужаны адпачынак Уладзімір Іванавіч Жук пайшоў у званні капітана ў 1974 годзе. Яго «залаты» вопыт як участковага інспектара высока цэняць у райаддзеле, дзе не забываюцца пра свайго ветэрана.

Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *