Пятница, 29 марта 2024

Интервью к 100-летию белорусской милиции: условия труда улучшились, профессионализм вырос, но молодежь работает, а не служит

1 781

На пачатку бягучага года падводзіліся вынікі работы праваахоўных органаў розных рэгіёнаў Брэстчыны. Адзначаны раёны, дзе за мінулы год колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася. У тым ліку, так адбылося і на Пружаншчыне.

Гэта і стала галоўнай тэмай для абмеркавання падчас гутаркі з начальнікам Пружанскага райаддзела міліцыі А.В.Гукам.

— Агульнае зніжэнне злачыннасці адбылося амаль на 20%. Але найбольш адметна тое, што скарацілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў,— адзначае Аляксандр Васільевіч.— Усяго летась было зарэгістравана 392 факты, з якіх 20 выпадкаў прыходзіцца на цяжкія злачынствы. Аналіз падобных здарэнняў паказаў, што ў асноўным здзейснены яны ў стане алкагольнага ап’янення. Таму  наша ўвага і скіравана на барацьбу з  гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явай. Прычым пэўныя вынікі антыалкагольнай кампаніі ёсць, хаця не хачу сказаць, што гэтую праблему мы хутка вырашым.

—Зразумела, што абывацеляў наўрад ці  парадуе нават такая станоўчая статыстыка, бо кожнае  злачынства — нечая трагедыя….

—Сапраўды, для людзей найбольш важны параметр нашай работы — гэта выкрывальнасць. Хацелася б, каб яна была на ўзроўні 100%: тады, напэўна, і злачыннасць знізілася б да мінімуму. Пакуль жа нам удаецца раскрываць дзве справы з трох. Узровень вышэйшы  за сярэдні абласны паказчык, аднак працаваць над яго павышэннем трэба. Складанасць у тым, што лягчэй раскрыць тыя злачынствы, інфармацыю аб якіх атрымліваем аператыўна. Калі ж злодзей зрабіў сваю чорную справу месяц  таму, а заява да нас толькі зараз паступіла… Хаця і ў такіх выпадках прафесіяналізм і граматнасць супрацоўнікаў міліцыі дапамагаюць дабіцца справядлівасці. Выкрывальнасць хатніх крадзяжоў у нас — 74%, а вось украдзенае знаходзім толькі ў палове выпадкаў.

— Аляксандр Васільевіч, амаль 30 гадоў назад Вы пачыналі службу ўчастковым інспектарам міліцыі ў Хараўскім сельсавеце. Зараз кіруеце ўсімі службамі райаддзела міліцыі і дакладна ведаеце ўсю «кухню». Ці ёсць адрозненні ў міліцэйскіх буднях таго часу ў параўнанні з цяперашнім?

— Ёсць, і нямала, і самая галоўная з іх — страчаная ідэалагічная складаемая службы міліцыянера. Тады трапіць у органы аховы правапарадку магчыма было толькі праз рэкамендацыю працоўнага калектыву, камандзіра вайсковай часці, выкладчыкаў ВНУ. Атрымлівалася, што пагоны былі ўзнагародай для тых, хто іх сапраўды годны. Сёння ў міліцыю «ідэйныя» асобы прыходзяць  рэдка. У асноўным, моладзь паступае ў спецыялізаваныя навучальныя ўстановы і ідзе ў органы ўнутраных спраў не служыць, а працаваць. Некаторыя наогул спрабуюць ставіць нашу прафесію ў адзін рад  з тымі, што не патрабуюць поўнай самааддачы.    Гэта маральны аспект  дзейнасці, над паляпшэннем якога зараз важна працаваць скрупулёзна і сур’ёзна.

А вось умовы службы сталі значна лепшымі. Па-першае, значна палепшылася тэхнічнае аснашчэнне. Зараз у нас ёсць адзін аўтамабіль на кожных двух супрацоўнікаў. А дзякуючы мабільнай  сувязі міліцыя заўсёды ў зоне даступнасці.

Па-другое, дзейнасць супрацоўнікаў унутраных спраў абапіраецца на заканадаўчую базу. Уявіце сабе, як даводзілася працаваць у той перыяд, калі толькі адбывалася  станаўленне суверэнітэту Беларусі, а разам з ім і станаўленне заканадаўства.

Па-трэцяе, вышэйшым стаў узровень прафесіяналізму міліцыянераў, якіх рыхтуюць некалькі спецыялізаваных навучальных устаноў.

— Такі значны юбілей — падстава не толькі падлічваць дасягнутае, але і ставіць для сябе новыя задачы.

— У нас  яны застаюцца нязменнымі: ахоўваць правапарадак і аднаўляць справядлівасць,  калі  парушаюцца правы любога грамадзяніна рэспублікі. Кожны супрацоўнік міліцыі павінен заставацца адказным, добрасумленна выконваць ускладзеныя на яго абавязкі і захоўваць цярплівасць. Відавочна, што сутыкацца  часам даводзіцца не з самымі лепшымі прадстаўнікамі нашага грамадства. Але яны таксама людзі і маюць права на ветлівыя адносіны.

— Развіццё новых тэхналогій дало беларускай міліцыі зусім іншыя магчымасці. Але разам з тым прыбавіла і турбот, якія, напрыклад, стварае сусветная сетка інтэрнэт.

— Гэта нават прывяло да з’яўлення ў органах унутраных спраў спецыяльных «кібернетычных» падраздзяленняў, якія адказваюць за выкараненне крымінальных праяў у віртуальным свеце. У такіх райаддзелах, як наш, неабходнасці ўвядзення падобных груп пакуль няма, але мы таксама пільна кантралюем інтэрнэт-прастору. Узбуджаюцца крымінальныя справы па фактах віртуальнага махлярства, крадзяжу інтэлектуальнай маёмасці. Нават разбіраемся з наступствамі неабдуманых выказванняў, якія крыўдзяць іншых грамадзян.

— Аляксандр Васільевіч, так павялося, што напярэдадні прафесійных святаў адзначаюць лепшых супрацоўнікаў. Якія структурныя падраздзяленні Вы назвалі б узорам для іншых?

— У нас дзейнічае такое правіла: кожны павінен прыносіць як мага большую карысць на сваім месцы. А за нядобрасумленныя адносіны давядзецца адказваць. Таму вызначыць лепшых вельмі складана. Але адзначу, што найбольш стабільна працуюць участковыя інспектары, крымінальны вышук, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.

Разам з тым, асноўнае заключаецца ў тым, што сам-насам са злачыннасцю міліцыя зробіць нямногае. Галоўнае — гэта папярэдзіць здарэнне, што па сілах толькі ў цеснай звязцы з грамадствам. Паводле штогадовага маніторынгу, які праводзіць штаб МУС з выбарачным апытаннем жыхароў Пружаншчыны, дзве трэці апытаных выказваюць нам давер. Што мы і адчуваем у рэальнасці: нямала людзей нам тэлефануюць з аператыўнымі паведамленнямі, прафесійна дзейнічаюць саветы прафілактыкі пры сельвыканкамах, істотная дапамога аказваецца добраахвотнымі дружыннікамі. І гэта не за грошы, а дзеля магчымасці спакойна  жыць, адпраўляць дзяцей у школу, гуляць па вуліцах увечары.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

На здымках: старшы інспектар-дзяжурны А.Т.Торбіч і памочнік дзяжурнага А.М.Бармута; інспектар ДПС М.М.Стэпусь, старшы дзяржаўтаінспектар В.І.Патапчук і старшы інспектар ДПС  С.М.Мышкевіч.

Фота Сяргея Талашкевіча.

4 комментариев

  • Владимир Николаевич

    Слишком много непрофесиональных,я бы сказал антинародных действий предприняли за последние годы сотрудники,в Беларуси отчётливо видна степень озлобленности населения по отношению к милиции,особенно к ГАИ

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрюха

    С каждым днём, разделение народа и милиции с властью, становится более отчётливым. Милиция — первые провокаторы, чувства вседозволенности и безнаказанности сыграет с ними злую шутку, во всём будут виноваты только они сами.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Первое место в мире по количеству полиции на душу населения……от кого обороняемся, кого стережем??? Бомжей?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Видимо, тунеядцев вылавливают… 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *