Вторник, 25 сентября 2018

Жители д. Купичи хотят жить лучше, поэтому обратились в Администрацию Президента

2 257

Такога сходу, які адбыўся 19 жніўня, у Купічах не было, відаць, даўно. У цэнтры вёскі сабралася каля трох дзесяткаў яе жыхароў. Да іх на сустрэчу  прыехалі  прадстаўнікі раённай і мясцовай улады. У людзей, як сведчыла з ліста, дасланага ў Адміністрацыю Прэзідэнта, накапілася шмат пытанняў. Вырашыць іх на месцы і паспрабавалі прыбыўшыя.

Аднак, як аказалася, большасць пытанняў, выкладзеных у лісце, былі зусім не ад жыхароў вёскі, як там значылася, а ад яго аўтара – В.У.Пілюціка. У самым пачатку сходу  “галоўны адказчык” — старшыня Шарашоўскага пасялковага Савета дэпутатаў  В.А.Малышкевіч не паспеў нават зачытаць усе выкладзеныя ў лісце прэтэнзіі, як людзі зашапталіся: “А ў нас пра гэта ніхто не пытаўся, і мы пад гэтым не падпісваліся”.
Аўтар пісаў пра многае. І пра тое, што соткі для пасадкі бульбы вяскоўцам выдзяляюць далёка за вёскай. І пра тое, што грошы за пасадку і апрацоўку бульбы ААТ “Райаграсервіс” бярэ спраўна, а работы ўсе не выконвае. Што праз вёску дрэнная дарога, якая даўно патрабуе рамонту, і такое ж водазабеспячэнне: сухім летам у людзей перасыхаюць калодзежы, многія калонкі не працуюць. Не абышлося і без абвінавачванняў мясцовай улады ў многіх жыццёвых грахах.

Як адразу высветлілася, шмат якія прэтэнзіі былі надуманымі. Адлегласць да сотак людзей задавальняе. Грошы за нявыкананыя работы па падвозцы на поле бульбы райаграсервіс вярнуў. Праўда, і трэба аддаць належнае таму ж аўтару пісьма, не без яго дапамогі. З нагоды асфальтавання вясковай вуліцы людзей ніхто не абнадзейваў: пакуль на гэта ў бюджэце няма грошай. Адзіным пытаннем, да абмеркавання якога вяскоўцы праявілі непадробную цікавасць, заставалася пытанне водазабеспячэння.

Дэфіцыт вады жыхары вёскі адчулі не сёння і не ўчора. Калі ж вада пачала прападаць у калодзежах, многія тады правялі ў свае хаты водаправод, астатнія пачалі карыстацца вулічнымі калонкамі. Доставка питьевой воды в офис — паслуга папулярная, але не кожны можа яе сябе дазволіць. Аднак не так даўно некалькі калонак па вёсцы філіял КУВП “Камунальнік” ”Водаканал” без папярэджання заблакіраваў. Вады цяпер з іх узяць немагчыма. Прычына – няўплата вяскоўцамі за карыстанне вадой. Хто павінен плаціць? Гэтае пытанне падчас сустрэчы аказалася адным з самых актуальных. Ва ўсякім выпадку, мне так здалося.
Там, дзе вадой з калонкі карыстаецца адзін чалавек, напрыклад, як Ганна Кірылаўна Зірко, пытанняў не ўзнікае. Плаціць жанчына за карыстанне вадой каля дзвюх тысяч рублёў у месяц і не нарадуецца. А калі побач з калонкай ніхто не жыве, а яна, як сцвярджаюць жыхары, “проста неабходна”, хто павінен плаціць? Спрэчкі разгарэліся вакол аднаўлення работы менавіта адной з такіх калонак, што знаходзіцца напачатку вёскі, недалёка ад крыжа.

— Побач ніводнага калодзежа, — аргументавалі людзі, — а тут і шаша на пушчу праходзіць, па якой шмат людзей ездзіць, ды і каля крыжа сёй-той спыніцца. Дзе ў спякоту напіцца? А калі, крый Божа, пажар? Паблізу ніякай вады…

Калодзеж ці крыніца заўсёды лічыліся сімвалам жыцця. Тым больш, калі такі сімвал быў ля ўезду ў населены пункт. Спыніся, падарожнік, напіся і аднаві сілы… Такую крыніцу вады ля ўезду ў Купічы спынілі штучна і нават ні ў каго не запыталіся. У работнікаў “Водаканала”, якія спасылаюцца на разнастайныя пастановы, “жалезны” аргумент: “За няўплату”. Але ж сапраўды: каму плаціць, калі побач ніхто не жыве, пастаянна не карыстаецца той  вадой ні для хатніх патрэб, ні для скаціны, ні для паліву? А пакрысе карыстаюцца ўсе і менавіта для таго, каб напіцца. Ды і вяскоўцы, якія так жадалі аднавіць работу той калонкі, прасілі не толькі за сябе, але і за зусім незнаёмых людзей, што могуць спыніцца, каб прагнаць смагу.

Карыстаючыся прысутнасцю службовых асоб, жыхары вёскі падымалі і іншыя, у тым ліку аса-бістыя пытанні. Адна з жанчын абуралася, што ёй на падворак не давезлі сена. На што начальнік мясцовага сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка М.М.Шарашовец, які не бачыць у гэтым праблемы, тут жа паабяцаў дапамагчы. Нехта наракаў, што не бачыў у вёсцы свайго дэпутата. І тут жа пачулася: “Ды мы і так добра яго ведаем, звяртаемся, і ён дапамагае”.

Была пачута і агульная просьба жыхароў з нагоды аднаўлення работы вулічнай калонкі каля крыжа. Як запэўніў дырэктар “Водаканала” А.П.Пілюцік, з вяскоўцамі заключаны тры дагаворы на карыстанне вадой, і з 1 верасня калонка пачне працаваць.
Галіна Каляда, фота аўтара.

4 комментариев

  • Sve.

    Наобещают, конечно, во всем разобраться. Только когда разберутся, никто не сказал. Посмотрим, что дальше будет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    Больше всего понравилось про то, как по приезде администрации у народа резко пропали вопросы )). А вы были хоть раз на собрании в деревне, пока свои местные — все кричат о проблемах, а как выйдет толстый начальник «з раёну», сразу рот на замок я ни я и хата не моя ))) совок протухший нафталином. А в Купичах и в самом деле дорога-танкодром ).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    на какую деревню не укажет перст Всемогущего, та обречена )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *