Воскресенье, 24 июня 2018

Осторожно: фальшивые деньги!

1 122

Апошнім часам павялічылася колькасць выпадкаў канфіскацыі работнікамі праваахоўных органаў падробленых грашовых купюр.

А гэта значыць, што неабходна быць як мага больш пільнымі пры ажыццяўленні аперацый з наяўнымі грашыма, таму што большасць фальшывых банкнотаў збываецца на рынках, у магазінах, а таксама пры незаконным абмене замежнай валюты. Каб не аказацца ашуканым, трэба купляць валюту выключна ў банкаўскіх установах, а разлічвацца за тавар толькі беларускімі рублямі. Трэюа ведаць таксама курсы валют в банках.
Калі вы маеце наяўныя  долары ЗША з наступнымі рэквізітамі клішэ:

А1-А132…., 1996 г.в.;

А3-А737….,2001г.в.;

А4-А35…., 2001 г.в.;

В4-В139…., 1996 г.в.;

С1-С270…., 1996 г.в.;

С8-С108…., 2001 г.в.;

D4-D138…., 1996 г.в.;

D4-D168…., 1996 г.в.;

Е4-Е11…., 2001 г.в.;

а таксама рублі Цэнтральнага банка Расіі ўзору 1997 года з наступнымі рэквізітамі серыйных нумароў: ОМ91;

ТЛ57;

ОП91;

ЬН37;

АМ24…..;

ИП24;

БК57;

ГТ37, хутчэй за ўсё, яны акажуцца фальшывымі.

Нагадаем, што за разлік падробнымі купюрамі прадугледжана крымінальная адказнасць (артыкул 221 КК РБ). Калі да вас у рукі трапілі такія банкноты, неабходна звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў з адпаведнай заявай.
Аляксандр НІЧЫНГЕР, оперупаўнаважаны групы БЭЗ Пружанскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *