Четверг, 24 сентября 2020

При пожаре в Купичах пострадали два брата. Младшего спасти не удалось

1 111

Ноччу 27 лютага трывожны выклік паступіў з вёскі Купічы, дзе загарэўся жылы дом. Па прыезду суседзі паведамілі выратавальнікам, што ў задымленай хаце могуць знаходзіцца людзі. Спачатку пажарныя знайшлі ў непрытомным стане 36-гадовага мужчыну, а праз некаторы час на свежае паветра выцягнулі і яго 27-гадовага брата. Да прыезду медыкаў ім была аказана першая дапамога, аднак малодшы атрымаў моцную дозу атручвання і падчас дастаўкі ў бальніцу памёр. Старэйшы брат быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з дыягназам «атручванне прадуктамі гарэння і алкагольная інтаксікацыя». Прычыны пажару пакуль устанаўліваюцца. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *