Среда, 30 сентября 2020

Блинцы, блинчики, блины, как колёса у весны! В Пружанах попрощались с зимой

1 880

Вось і скончылася зіма! Спытаеце, па якіх прыкметах мы гэта вызначылі? А па шматлюдным святкаванні Масленіцы,якое прайшло ў мінулую нядзелю на самай галоўнай плошчы горада. Па даўняй традыцыі менавіта гэтае святкаванне праганяе зіму на поўнач, а ёй на змену ідзе вясна. І няхай яшчэ можа ляжаць снег, трышчаць маразы і дзьмуць завеі — толькі адзін сонечны прамень прымушае таяць ледзяшы, птушак, якія вяртаюцца з выраю, радасна шчабятаць, а зялёную траўку прабівацца насустрач першаму цяплу.
— Радуйцеся, пружанцы, зіма засталася ў гісторыі, Масленка ідзе — вясну вядзе,— так у святочную нядзелю заклікалі са сцэны артысты. 
Для прысутных былі падрыхтаваны і вясёлыя песні і танцы, і розныя забаўляльныя конкурсы, зразумела, з прызамі. Аднак без падарункаў не застаўся ні адзін удзельнік вясёлых забегаў на мятле, і тых, хто стараўся кінуць яе як мага далей. Кожнаму дасталася добры настрой і апладысменты гледачоў.

На жаль, злая зіма сапсавала надвор’е, таму на выстаўленых лаўках асабліва і не было жадаючых пасядзець, наладзіць застолле. Але ў шматлікіх палатках райспажыўтаварыства можна было пакаштаваць і простых, і з начыннем бліноў з аладкамі.

Весела было і дзятве, якая ахвотна цягнулася да атракцыёнаў, каталася на дзіцячым цягніку або ганяла на машынках.

Традыцыйны шасцімятровы слуп паддаўся юнакам. Зразумела, што не адразу, некаторым не пашчасціла адолець гэта выпрабаванне. Але доўга прызы  не правіселі ўверсе, знайшліся тыя, хто ўсё-такі дацягнуўся да іх. Такіх волатаў суправаджалі крыкі «Малайчына!» і моцныя апладысменты.

Спадзяемся, што ўсе, хто прыйшоў у гэты дзень на гарадскую плошчу, з такім жа настроем пражывуць гэты год. Бо ў народзе кажуць, што «Масленіца ўвесь год весяліць».
Алег Сідарэнка.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Один комментарий

  • Сергей

    Судя по фотографиям, людей совсем немного, практически нет. А раньше яблоку упасть негде было. Я не знаю в чем причина, а может и не хочу её знать, но дело совсем не в погоде, как пишет автор…..Здоровья,радости и успехов всем пружанцам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *