Понедельник, 21 сентября 2020

В нескольких шагах от 10-тысячного номера. Викторина от «Раёнкі» продолжается

4 219

Летам бягучага года выйдзе ў свет 10-тысячны выпуск «Раённых будняў». Гэтаму своеасабліваму  юбілею прысвячаецца віктарына для чытачоў газеты, першае пытанне якой было надрукавана 1 лютага (а зараз мы яго паўтараем для тых, хто не паспеў звярнуць увагу на новы конкурс).

Мы атрымалі ўжо шэраг правільных адказаў. Аўтарам найбольш змястоўнага  аказаўся Павел Пятровіч Барадзюк (на здымку). Самае цікавае, што ў архіве нашага пастаяннага чытача і пазаштатнага аўтара са шматгадовым стажам  нават знайшоўся патрэбны нумар газеты, каб прадэманстраваць правільны адказ.

Чакаем і вашых пісьмаў!

Нагадаем, што летам КОЖНЫ, хто дашле правільныя адказы на ўсе пытанні юбілейнай віктарыны, атрымае ад газеты каштоўны падарунак. Неабходна запоўніць гэты купон, выразаць яго і даслаць на адрас рэдакцыі: 225133, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78 з адзнакай «Віктарына».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *