Прадстаўнікі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» вярнуліся з 24-й міжнароднай выставы «Прадэкспа» — буйнейшай у Расіі і Усходняй Еўропе аўтарытэтнай падзеі ў галіне харчавання і напояў, якая з 6 па 10 лютага праходзіла ў Маскве.
У рамках выставы прадстаўлялі сваю прадукцыю, рэкламавалі тавар прадпрыемствы і арганізацыі каля пяцідзесяці краін свету. Пружанскія сыраробы дэманстравалі вырабляемую прадукцыю сумесна са сваім маскоўскім дыстрыб’ютарам.
У рамках выставы былі праведзены два конкурсы, з дапамогай якіх вызначылі лепшых вытворцаў. Да ўдзелу ў першым — «Лепшы смак 2017» — ААТ «Пружанскі малочны камбінат» заявіў чатыры сыры. І ўсе былі адзначаны ўзнагародамі: «Мааздам дэЛюкс», «Пармезан OLD» і «Аліса» ў сваёй намінацыі ўдастоены першага месца, а «Вячэрні Амстэрдам» — другога. Пераможцам конкурсу «Лепшы прадукт 2017» стала масла ад «Шчодрай масленіцы»: і сметанковае, і шакаладнае атрымалі залатыя медалі. Сярэбраным медалём ацанілі сыры «Фрыбуржуа», «Грувер асаблівы», «Галандскі прэміум», «Расійскі малады».
Немалаважна, што ўдзел у выставе не толькі падарыў яе ўдзельнікам з Пружан чарговыя ўзнагароды, але і даў магчымасці новага супрацоўніцтва, прасоўвання на міжнародны рынак сваіх прадуктаў. У прыватнасці, падчас выставы цікавасць пружанская прадукцыя выклікала ў прадстаўнікоў дзелавых колаў з Азербайджана, Малдовы, Туркменістана, Узбекістана і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Як вынік — сёлета будзе весціся работа па наладжванні кантактаў з экспарцёрамі з гэтых краін.
НА ЗДЫМКУ: вядучы інжынер па якасці Н.А.Грыцай, вядучы інжынер-мікрабіёлаг А.М.Баршчэўская, інжынер-тэхнолаг Т.Ю.Кудрашова дэманструюць новыя ўзнагароды.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)
Восьзасвяціліся перад Азейбарджанам, Туркменістанам і Эміратамі, то туды і прадаваць трэба, а тое хутка Расія можа ўвесці забарону і на пружанскія сыры: https://pruzhany.net/441707-rassiel-ghasnaghliad-dabrausia-i-da-pruzhanskagha-malochnagha-kambinata.html
Рейтинг комментария:
0
0