Воскресенье, 27 сентября 2020

Пружанское общество спасения на водах отметило руководителей лучших «первичек»

891

Як паказвае практыка, здарэнне значна лягчэй папярэдзіць, чым потым ліквідаваць яго наступствы. Менавіта на такім прынцыпе і будуецца работа таварыства выратавання на вадзе, дзе асноўная ўвага ўдзяляецца дзейнасці «пярвічак» у арганізацыях і на прадпрыемствах. Традыцыйна ў лютым падводзяцца вынікі іх работы з вызначэннем лепшых, якія могуць стаць узорам для іншых.

У гэтым плане наш райцэнтр заўсёды вызначаўся з лепшага боку: амаль у кожным калектыве дзейнічае «пярвічка». За адказную працу і актыўнасць у папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадзе падзякай абласной арганізацыі таварыства сёлета быў адзначаны старшыня «пярвічкі» СШ №3 А.І.Бажко, а граматай абласнога ўзроўню за  асвятленне мерапрыемстваў, якія праводзяцца, — карэспандэнт «Раённых будняў» Алег Сідарэнка. Граматы раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе і каштоўныя падарункі ўручаны спецыялісту ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  Ж.М.Клімец, работніку раённага вузла электрасувязі Ю.К.Грышкевічу і інжынеру па ахове працы СТАА «Данон Пружаны» М.М.Ганчару.

Юрый Амельянчук, старшыня раённай арганізацыі выратавання на вадзе.

На здымку: уручэнне граматы старшыні «пярвічкі» СТАА «Данон Пружаны» М.М.Ганчару.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *