Суббота, 20 октября 2018

«Танцплощадка, назначь мне свидание…» Александр Казей о ВИА «Стимул» и пружанских танцах

2 493

У кожнага чалавека ёсць запаветныя месцы ў горадзе дзяцінства і юнацтва, пра якія  праз шмат гадоў  успамінаеш з настальгічнай цеплынёй і душэўнасцю. Першае прызнанне ў каханні, першы пацалунак, першае расчараванне. Дзе можа адбыцца такая падзея, якая застанецца ў памяці на ўсё жыццё? Я не пакрыўлю душой, калі скажу, што для пераважнай большасці жыхароў Пружан (як, зрэшты, і многіх іншых гарадоў) гэта была танцпляцоўка.

«Город первой любви, ты меня не зови. Я уже никогда не вернусь. Город первой любви, переулки твои помню я, как стихи, наизусть…»  

Такія словы гучалі ў песні з рэпертуару пружанскага  ВІА «Стымул». Іх аўтар — удзельнік першага саставу ансамбля Дзмітрый Казей.

Пасляваенны час быў цяжкім, даводзілася шмат працаваць, каб аднавіць разбуранае вайной, пабудаваць новыя прадпрыемствы і жылыя дамы. У авангардзе ўсіх спраў была моладзь, прадстаўнікі якой умелі не толькі сумленна працаваць, але і весела, і душэўна адпачываць. А як жа арганізаваць вольны час у правінцыйным гарадку?

І вось на невялікім астраўку ракі Мухавец (каля так званага Пружанскага «басейна») было вырашана пабудаваць танцавальную пляцоўку. Ідэя, скажам прама,  выдатная. Моладзь адпачывала пад чароўныя гукі духавога аркестра, якім кіраваў Мікалай Сцяпанаў. Танга, факстроты і, вядома ж, вальсы — вось музыка, пад якую танцавалі бабулі і дзядулі цяперашняй моладзі. Старажылы горада з настальгічнай цеплынёй і заміраннем сэрца ўспамінаюць тыя далёкія часы, калі гэтая пляцоўка была ці не адзіным месцам,  дзе можна было адпачыць пасля працоўнага тыдня.

У 1960-1970-х гадах  наступіла эпоха электра-інструментаў. ВІА (вакальна-інструментальны ансамбль) — так называліся гэтыя музычныя калектывы ў нашай краіне, якія  сталі асобнай старонкай гісторыі і культуры Савецкага Саюза. З неверагоднай хуткасцю ва ўсіх вялікіх і маленькіх гарадах СССР з’яўляліся калектывы і шматлікія прыхільнікі гэтага жанру. Не абышла гэтая творчая плынь і наш горад.

У старым парку, прама за флігелем  палацыка, была пабудавана танцавальная пляцоўка зэстрадай. Гэта быў 1972 год. Пры РДК (раённым Доме культуры), які мясціўся ў будынку  зачыненага касцёла (зараз там, дзякуй Богу, зноў  каталіцкі храм), быў створаны ВІА «Стымул». Ігралі і спявалі ў ім таленавітыя пружанскія хлопцы і дзяўчаты.

Трэба адзначыць, што натхняльнікам і стваральнікам ансамбля быў Аляксей Мацюхін, мастак, музыкант, электрасвятлатэхнік. Ён праходзіў у Пружанах тэрміновую службу  ў  Савецкай арміі. Тут сустрэў сваё каханне. Пасля дэмабілізацыі ажаніўся і застаўся ў нашым горадзе. Сабраў і згуртаваў вакол сябе музыкантаў-аднадумцаў. Мікалай Ляўчук, выкладчык музычнай школы, фактычна ўзяў на сябе ролю мастацкага кіраўніка (вакал і інструментальныя аранжыроўкі песень).

Папулярнасць «Стымула» была неверагоднай. Музыканты без перабольшання сталі кумірамі гарадской моладзі. Увесь вольны час хлопцы праводзілі, адточваючы рэпертуар, вынаходзілі і ўкаранялі  розныя светлавыя і гукавыя эфекты.

Цяпер моладзь горада бавіла вечары  выхадных дзён у парку, танцуючы пад  музыку і слухаючы песні «Стымула».   «Город первой любви», «Золотой рассвет», «Из вагантов», «Елочки-сосёночки», «Изумрудная луна…», чароўныя мелодыі Карласа Сантаны, «Venus» («Шизгара»), значная частка рэпертуару групы «Smokie» — іх ведалі і напявалі ўсе.

Здараліся і кур’ёзы, характэрныя для тых часоў: аднойчы, пасля некалькіх вусных папярэджанняў прадстаўнікамі правапарадку з нагоды выканання песень на «непрымальнай для нашай ідэалогіі» англійскай мове, удзельнікі першага саставу ансамбля прама з эстрады былі дастаўлены ў міліцыю, дзе з імі правялі прафілактычную гутарку. Але хіба можна было забараніць слухаць, любіць і спяваць «бітлоў» і «ролінгаў»?

Было ў хлопцаў нямала ўласных песень (у  іх сачыненні  не было роўных Васілю Андрусевічу). Клавішнік гурта Мікалай Ляўчук выдаваў пасажы не горш за Джона Лорда, акрамя таго, для прыгажосці гучання пройгрышаў, ён часам вельмі ў тэму выкарыстоўваў трубу, якой выдатна валодае. А «Одуванчик» у  выкананні Валерыя Бацохі (гэта ўжо ў 1980-1990-х) наогул стаў маладзёжным гімнам горада. Гэтую песню можна было пачуць у дварах і скверыках у выкананні мясцовай моладзі пад акампанемент танных акустычных гітар.

У 1976 годзе танцпляцоўка «перавандравала» на месца, дзе зараз знаходзіцца летняя эстрада ў парку. Музыканты самі канструявалі і будавалі  яе. Непаўторнай асаблівасцю былі падмосткі, дзе яны выступалі: на «другім» паверсе, на вышыні   3 — 3,5 метра. Гэта было вельмі арыгінальнае відовішча.

Калектыў  ездзіў  з канцэртнымі праграмамі па раёне і вобласці. «Стымульцаў» неаднаразова і з задавальненнем запрашалі  здымацца на Брэсцкае тэлебачанне. А ў 1978 годзе калектыў і салістка ДК Ганна Місевіч заваявалі другое месца на рэспубліканскім фестывалі «Юнацтва Палесся», што праходзіў у  Салігорску.  Наступны год быў адзначаны паспяховымі выступленнямі ансамбля на канцэртных пляцоўках Польскай Народнай Рэспублікі.

І ўсё ж асноўны від творчай дзейнасці ансамбля — ігра на танцпляцоўцы летам і ў будынку Дома культуры ў халодную пару года.  Памяшканне ДК было не вельмі прыстасавана да правядзення танцавальных вечароў, але намаганнямі работнікаў там была створана пэўная ўтульнасць і камфорт, сканструявана прыстойнае святламузычнае абсталяванне, закуплены і сабраны сваімі рукамі апаратура і інструменты.

 

Успамінаючы гісторыю танцавальных пляцовак, нельга не ўзгадаць пра яшчэ адно месца. У 1966 годзе ў горадзе быў пабудаваны гарнізонны Дом афіцэраў (клуб «Космас»). Для тых часоў гэта быў пышна ўладкаваны і тэхнічна абсталяваны будынак з шыкоўнай танцзалай. А гады праз 2-3 каля зліцця рэк Мухавец і Баба з’явілася адкрытая танцпляцоўка Дома афіцэраў. З усёй дывізіі ў аркестр, што абслугоўваў воінскія мерапрыемствы, і ў ансамбль, які іграў на танцавальных вечарах, былі сабраны  выдатныя прафесійныя музыканты.

Натуральна, што паміж ДА і РДК існавала тайная барацьба за народнае прызнанне, за наведвальнікаў, за касавы збор. Менавіта гэтую канкурэнцыю можна назваць тым самым стымулам, які падахвочваў да паляпшэння якасці выканання,  удасканалення творчага майстэрства. Упэўнены, што ад гэтага выйгравалі ўсе: і  адміністрацыя  ўстаноў культуры, і музыканты, і наведвальнікі.

А 1980-ы Алімпійскі год падарыў Пружанам новую дыхтоўную танцавальную пляцоўку. Яна была пабудавана ў садзе, з левага боку пры ўваходзе ў стары парк.

Побач знаходзіліся жылыя дамы і гучная музыка  з эстрады не давала спаць мясцовым жыхарам. Былі і скаргі ў райкам партыі, і пагрозы, і высвятленне адносін з адміністрацыяй Дома культуры і самімі музыкантамі, і…  Чаго толькі ні было. Але правядзенне танцавальных вечароў спыніць аказалася немагчыма. Наведвальнікаў збіралася ў іншыя дні 800-900 чалавек (рэкорд — 1000 з «хвосцікам»). 

Музыканты ў ансамблі мяняліся — нехта ішоў у армію, паступаў у інстытут або па іншай прычыне мяняў месца жыхарства, нехта ствараў сям‘ю і яго другая палова не падтрымлівала ўдзел у ансамблі мужа ці жонкі. Мяняліся і музычныя напрамкі, рэпертуар, стыль ігры. З часам забылася нават  назва  «Стымул» (але нейкія іншыя так і не прыжыліся). Аднак творчая апантанасць, энергія і энергетыка, імкненне да ўдасканалення прафесійнага ўзроўню, «стымульскі» дух заставаліся нязменнымі.

Паспрабую ўспомніць тых, хто ў розныя гады іграў на танцавальных пляцоўках нашага горада (побач з некаторымі прозвішчамі  я   наўмысна напісаў сяброўскія мянушкі — магчыма, многія заўсёднікі нашых танцпляцовак ведалі іх толькі пад такімі імёнамі). Аляксей Мацюхін, Мікалай Ляўчук, Валянцін Ахрамовіч, Сяргей Акулічаў, Дзмітрый Казей, Васіль Андрусевіч, Юрый Чыркін, Іван Гвоздзік, Іван Салавей, Людміла Мязга (Супрунчук), Валерый Будзько, Аляксандр Зайко, Валерый Бацоха «Валяр’ян», Віктар Паўлаў, Юрый Нічыпаровіч , Рыгор Рыфцін, Аляксандр Сакалоў, Юрый Дзявяткоў, Ігар Дзмітрыеў «Граф», Васіль Брытвенка, Жанна Пацяруха (Гарашчэня), Яўгенія  Гікава, Людміла Яхварава (Фефілава), Святлана Невядомская, Аляксандр Ахрамовіч, Людміла Ахрамовіч (Макарэвіч), Уладзімір Чалнакоў, Вячаслаў Карнееў, Леанід Карунас, Дзмітрый Сушчук, Юрый Васілюк, Аксана Нахімчук, Уладзімір Пашкевіч, Аляксандр Рудкевіч «Фікус», Дзмітрый Йовік «Хіл», Сяргей Пацяруха «Паты», Сяргей Чаранцоў, Сяргей Пекач, Сяргей Мацяс «Следзь», Аляксандр Крывашэй «Калабок», Уладзімір Лядзянкін «Заяц», Алег Бадзіч, Алег Кудраўцаў, Сяргей Більшэвіч, Эўгеніюс Валанчус, Яўген Макарэвіч, Пётр Мелеш, Валерый Шэйко, Уладзімір Багданаў, Віктар Слімчук…

Усіх, на жаль, не ўспомніць, а некаторых ужо няма з намі (вечная ім памяць!). Калі хто-небудзь з музыкантаў танцпляцоўкі не знайшоў у гэтым спісе сябе, не крыўдуйце.

Даўно адышлі ў нябыт тыя часы, калі на танцавальных пляцоўках былі запатрабаваны музыканты, якія ігралі «ўжывую».  Ім на змену прыйшлі дыскатэкі, ды і тыя ў апошняе дзесяцігоддзе саступілі сваё месца сядзенню ў «компе».  А пра часы, калі дзве гарадскія танцавальныя пляцоўкі  запаўняліся моладдзю, засталіся толькі ўспаміны.

А як бы хацелася, шпацыруючы ў летні вечар у старым парку, пачуць песню свайго юнацтва: «Тихо. За рекою спали сёла. Месяц нам с тобой, месяц нам с тобой  светил. Ты, ты с улыбкою весёлой одуванчик мне, одуванчик подарил…»

Аляксандр Казей.

Фота з архіва Аляксея Мацюхіна, малюнак танцпляцоўкі  каля «басейна» Рыгора Печнікава.

  • Александр

    Танцплощадка в районе слияния Мухавец и Баба в 1966-м(!!!!!!) году уже полностью функционировала!!!!Уже мне,Батюшке,Толику Присяжнюку,Олегу Леонтьеву,Вове Сидорчуку,Славе(ЧЕРЕПУ)толстая тётка-билетёрша Ира ограичивала вход за ношение БИТЛОВСКИХ причёсок и исполнение ТВИСТА,ЧАРЛЬСТОНА,РОК-Н-РОЛА и ШЕЙКА до 11-30 т.е. до СВОБОДНОГО ВХОДА,после которого было пол-часа НАСТОЯЩЕГО ОТРЫВА,если кто помнит.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Александр

    А как любили мы, мальчишки 60-х, танцплощадку Дома Офицеров!!! Нас туда, однозначно, никто не впускал. Но зато мы, юнцы-мальчишки, могли рассмотреть со всех ракурсов все лучшие ножки пружанских красавиц. Это был настоящий подиум!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Юрий Кухтин

    Спасибо автору за историческую память.Приятно на душе после такой информации.(площадка была на бассейне на «островке» возле родника, а р.Мухавец начинается ниже по течению.Но это неважно.)

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Ирина Палюшик

    Прочитала и вернулась в юность.Увидела своего одноклассника Васю Бритвенко и Диму Казея.Вспомнился клуб «Алые паруса» школы № 2, где зажигала Люда Фефелова, Игорь Дмитриев, Дима Казей.Весь город рвался на вечера в школу.Радость общения,творчество,симпатии…все было.
    Ирина Палюшик.Екатеринбург.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Григорий Рыфтин

    исторической справедливости ради, название «Стимул» придумали мы, первый состав: Рыфтин Григорий, Богданов Вова,Челноков Вова,Павлов Виктор,Слимчук Виктор-по началам имен-назвались «ГриВоВи». Но поиграв под этим названием, решили что оно какое-то не звучное и решили его сменить. Взяли «Словарь Иностранных Слов»(он до сих пор есть у меня) и нашли звучное и со смыслом «Стимул»-так появился этот бренд.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Гитарист Алого Паруса

    Ирина Палюшик, а кто такой Игорь Дмитриев?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • да вспомнились школьные вечера конкурсы художественной самодеятельности репетиции в зале родной школы и у васи бритвенко дома это была школьная юность

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *