Пятница, 15 декабря 2017

Ночное сафари на Ружанской трассе: лесник и его друзья застрелили лосиху

736

Як паведамляюць у райаддзеле Следчага камітэтата, затрыманы трое жыхароў раёна, якія падазраюцца ў здзяйсненні адстрэлу ласіхі. Астанкі жывёлы ранкам 13 лютага на 58-м кіламетры аўтадарогі Слонім-Высокае (каля бусла) знайшоў егер мясцовага лясніцтва, аб чым адразу паведаміў у праваахоўныя органы.

Падчас правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі райаддзела міліцыі ў хляве нідзе не працуючага і раней судзімага жыхара г.п.Ружаны знайшлі разабранае ласінае мяса. А хутка была устаноўлена паслядоўнасць падзей, у якой падазраваемы і яго двое сяброў, жыхар в.Лыскава і напарнік, які нядаўна працаўладкаваўся ў лясгас лясніком, вырашылі папярэдняй ноччу ў святле аўтамабільных фар папаляваць з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбай. Зброя таксама была знойдзена і канфіскавана аператыўнікамі.
У дачыненні да затрыманых зараз узбуджана крымінальная справа па ч.4 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, урон ад браканьерства ацэнены ў памеры 6900 рублёў.

Алег Сідарэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *