Пятница, 15 декабря 2017

Министр культуры пообещал помочь с реставрацией дворцового комплекса в Ружанах

1 939

Выязная калегія Міністэрства культуры Рэпублікі Беларусь, якая адбылася на тэрыторыі нашага раёна стала даволі значнай падзеі для Пужаншчыны. І не дзіва, бо апошні раз падобнае мерапрыемства праводзілася на Пружаншчыне 27 гадоў таму. Тады ў якасці падарунка аддзел культуры нават атрымаў аўтобус. Цяперашні міністр культуры П.П.Латушка больш прымаў падарункі сам. Хаця прычына яго прыезду на Пружаншчыну была не менш значнай: Паўла Паўлавіча цікавіла, што робіцца ў раёне па праграме абнаўлення вёскі для ўстаноў культуры. Побач з гэтым вывучалася і практыка работы ўстаноў культуры ў аграгарадках.

Забягаючы наперад, скажу, што ўбачанае міністра ўразіла, аб чым ён і пакінуў адпаведны запіс у кнізе гасцей Кляпацкага СДК. А першымі гасцей сустракалі Ружаны. У выязной калегіі прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі міністэрства, але і спецыялісты цэнтральнага апарату Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, начальнікі раённых аддзелаў культуры Брэстчыны.

Сустракалі высокага госця старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, яго намеснік М.П.Кудравец і начальнік аддзела культуры К.І.Панімаш. У пасёлку міністра цікавілі работы, якія вядуцца на рэстаўрацыі палацавага комплексу Сапегаў.  Трэба адзначыць, што сюды ўжо ўкладзена звыш трох мільярдаў рублёў, але да канца работ яшчэ далёка. Меркавалася, што правы флігель уязной брамы палаца сустрэне міністра культуры без будаўнічых рыштаванняў. Аднак работы вядуцца марудна. Падчас сустрэчы з П.П.Латушкам Аляксандр Іванавіч Юркевіч засяродзіў яго ўвагу на тым, што рэстаўрацыйныя работы — адчувальны цяжар для мясцовага бю-джэту. На абнаўленне гістарычнага помніка давялося браць банкаўскія крэдыты.

Са свайго боку Павел Паўлавіч запэўніў старшыню райвыканкама, што пытанне адкрыцця грашовай лініі для ўзвядзення палаца вырашаецца. А ў тым, што аб’ект будзе «жывым», міністр пераканаўся падчас дакладаў адказных асоб. Тут плануецца стварыць турыстычны комплекс, які зможа зарабляць грошы.

Пружаншчыне ёсць чым зацікавіць прыезджых, што пацвердзіла кароткае выступленне дзяўчат з тэатра моды «Папараць-кветка», якое ўдзельнікі калегіі пагля-дзелі з вялікім задавальненнем. А.І.Юркевіч асабліва адзначыў работу кіраўніка тэатра В.М.Лапукі над стварэннем калекцыі «Каралева Бона», якую прадэманстравалі міністру.
Удзельнікі калегіі не прамінулі заехаць да помніка расстраляным мірным жыхарам, які ўзведзены ў в.Казлы, ускласці кветкі і вянкі. Пасля гэтага міністра культуры сустракала Мокраўская школа. Адукацыя і культура звязаны паміж сабой і дапаўняюць адна адну. Гэта асабліва бачна на прыкладзе ўзаемасупрацоўніцтва паміж настаўнікамі Мокраўскай СШ і работнікамі культуры мясцовага ДК, які ўзначальвае Валянціна Немцава. Пра гэта яна і расказвала П.П.Латушку. З задавальненнем ён паслухаў выступленне групы, якая ў рамках гэтага ўзаемадзеяння створана ў школе.

Але больш за ўсё яго ўразіў «Спаскі кірмаш», які праходзіў у гэты дзень на плошчы аграгарадка. У ім прымалі ўдзел многія творчыя калектывы Пружаншчыны, якія не толькі заваблівалі песнямі, але і частавалі нацыянальнымі стравамі. Трэба адзначыць, што гаспадыні пастараліся выдатна, ні адзін стол не быў падобны на астатнія, да кожнага хацелася падысці і даведацца рацэпт. Тут жа праводзілася і выстава галубоў, каля якіх на пэўны час затрымаўся госць.
Міністр культуры размаўляў з удзельнікамі самадзейнасці. Яго цікавіў іх настрой, слухаў праблемы і прапановы. А таксама прымаў падарункі: напрыклад, ад Навасёлкаўскага СДК міністру ўручылі сплеценую з саломы саву-абярэг для хаты.

Не менш відовішчнай была сустрэча міністра культуры і ў аграгарадку Кляпацкі, дзе на плошчы ён пабачыў выступленне тэатра танца «Ойра» і прыняў у падарунак саламяную Кветку ўдачы. Тут П.П.Латушка сустрэўся і з намеснікам старшыні аблвыканкама Л.А.Цупрыкам. Потым — кароткая экскурсія па аб’ектах культуры аграгарадка, падчас якой удзельнікі калегіі азнаёміліся з работай сельскага Дома культуры, мясцовай бібліятэкі, школы мастацтваў і філарманічнай пляцоўкі. У  бібліятэцы Павел Паўлавіч асобна пагаварыў з самай старой чытачкай аграгарадка — В.А.Болбат, якой нядаўна споўнілася 85 гадоў. Са свайго боку там жа міністр культуры паведаміў, што на разглядзе ўрада знаходзіцца прапанова аб павышэнні з 1 верасня заработнай платы бібліятэкарам і іншым катэгорыям работнікаў культуры.

На пленарным пасяджэнні, якое было наладжана ў актавай зале СДК, праводзіўся аналіз убачанага. У сваім выступленні, якое адкрывала пасяджэнне, старшыня Пружанскага райвыканкама А.І.Юркевіч зазначыў, што ў раёне зроблена шмат для захавання як устаноў культуры, так і мясцовай самабытнасці. За перыяд дзеяння праграмы абнаўлення вёскі ў будаўніцтва і капітальны рамонт аб’ектаў культуры ўкладзена звыш 23 мільярдаў рублёў. Планамерна праводзіцца камп’ютарызацыя бібліятэк раёна, на што толькі сёлета інвеставана 4,5 мільёна рублёў. Безумоўна, хацелася б і больш фінансаў, але галоўнае, што работа вядзецца.

Аднак побач з гэтым старшыня райвыканкама выказаў і праблему. На Пружаншчыне шмат аб’ектаў, якія знаходзяцца пад апекай дзяржавы (напрыклад, званіца ў г.п.Шарашова, цэлы гістарычны комплекс пабудоў мінулых стагоддзяў у в.Лыскава і інш.), але паціху прыходзяць у заняпад з-за адсутнасці належнай увагі. Неабходна таксама ўносіць гэтыя аб’екты ў планы абнаўлення вёсак, надаць ім «жывы» статус, які будзе мець цікавасць у турыстаў  і падрастаючага пакалення. На што П.П.Латушка паведаміў, што зараз распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне інвестараў і ў гэту сферу сацыяльна-эканамічнага жыцця рэспублікі, таксама важны шоу бизнес. У якасці прыкладу ён назваў пазбаўленне ад падаткаабкладання юрыдычных асоб, якія будуць прымаць удзел у рэстаўрацыйных работах, ахвяраваць на культуру сродкі.

З дакладамі пра сітуацыю з культурай на Брэстчыне і ў іншых абласцях рэспублікі дакладвалі міністру начальнікі ўпраўленняў аблвыканкамаў.
У заключным слове міністр культуры РБ П.П.Латушка падзякаваў удзельнікам калегіі і анансаваў наступную такую сустрэчу, якая будзе прысвечана праблеме адраджэння гістарычных мясцін і комплексаў Беларусі, на якую асобна запрасіў А.І.Юркевіча.
Алег Сідарэнка, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *