Вторник, 29 сентября 2020

На базе Пружанского льнозавода прошел республиканский семинар-совещание

865

Нягледзячы на тое, што палі яшчэ адпачываюць пад глыбокім снежным покрывам, аграрыі актыўна рыхтуюцца да гарачага сезона — сяўбы. Гэта пацвердзіў і рэспубліканскі семінар-нарада беларускіх ільнаводаў па прымяненні перадавога вопыту, які прайшоў на гэтым тыдні на вытворчай базе ААТ «Пружанскі льнозавод».

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, узначальваў якую намеснік міністра У.У.Гракун, а таксама намеснікі старшынь аблсельгасхарчаў, кіраўнікі абласных структур па льнаводстве, спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук і Інстытута льну.

На пачатку семінара яго ўдзельнікі азнаёміліся з работай аднаго з лепшых прадпрыемстваў краіны — ААТ «Пружанскі льнозавод». Яго кіраўнік М.С.Жогал прадэманстраваў сваю гаспадарку, расказаў аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, аб праблемах і пытаннях, якія ўзнікаюць на вытворчасці і шляхах іх вырашэння. Асаблівую ўвагу Мікалай Сцяпанавіч звярнуў на вопыт мадэрнізацыі спецыяльнай тэхнікі для вырошчвання і ўборкі льну.

Надвор‘е зараз непрадказальнае, і вясна можа яшчэ  прынесці  «сюрпрызы», да якіх трэба рыхтавацца загадзя, каб  аператыўна рэагаваць на ўсе прыродныя праявы. Таму на прадпрыемствах ільняной галіны краіны зараз усе сілы павінны быць скіраваны на падрыхтоўку і настройку тэхнікі, якой хутка выходзіць на палеткі.

Асабліва намеснік міністра У.У.Гракун спыніўся на моманце як мага больш цеснага супрацоўніцтва з інжынернай і сэрвіснай службамі айчынных вытворцаў агрэгатаў, на своечасовай пастаўцы запасных частак і іх якасці.

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся і  падчас пленарнага пасяджэння. На ім таксама разглядаліся  праблемы і задачы льнопрамысловасці краіны на бягучы год,  вялася размова аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі  наконт захавання тэхналогій для павышэння ўраджайнасці льну і выканання дзяржзаказу па пастаўках гэтай вельмі каштоўнай для эканомікі нашай рэспублікі культуры. 

Алег СІДАРЭНКА,  Мікола АРХУЦІК (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *