Понедельник, 28 сентября 2020

Двое жителей района умерли предположительно от переохлаждения

1 066

І ўсё ж без чалавечых ахвяр у гэтыя снежныя марозныя дні не абышлося. Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на гэтым тыдні на Пружаншчыне ад непагадзі пацярпелі двое. Раніцай сёмага лютага вадзіцель аўто звярнуў увагу на падазроную гурбу на абочыне адной з вуліц г.п.Ружаны. Пад снегам аказаўся чалавек. Была выклікана «хуткая дапамога». Але, на жаль, давезці мужчыну да бальніцы медыкі не паспелі: ён памёр у машыне «хуткай».

Цялесных пашкоджанняў, якія маглі б паслужыць прычынай смерці, пры аглядзе цела не было выяўлена. Пакуль праводзіцца больш дэталёвае абследаванне. Адна з мяркуемых прычын гібелі мужчыны — пераахалоджванне.

Дзявятага лютага ў вёсцы Залессе было знойдзена цела мясцовага жыхара. Прычына смерці 52-гадовага мужчыны таксама пакуль устанаўліваецца, але адна з мяркуемых — таксама пераахалоджванне.  

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *