Вторник, 20 февраля 2018

Пружанщина справляется с последствиями антициклона Эрика

717

Антыцыклон Эрыка прынёс на Пружаншчыну моцныя снегапады з завеямі. Як расказвае галоўны інжынер КУВП «Камунальнік» С.В.Бабрук, толькі з пачатку года вывезена з гарадскіх вуліц больш за дзве тысячы тон снегу. Для параўнання: за ўсю мінулую зіму было прыбрана ў два з паловай раза менш — 800 тон.

Відавочна, што з такімі пагоднымі сюрпрызамі камунальнай службе цяжка змагацца адной.  Па словах Сяргея Васільевіча, у першую чаргу ачыстка праводзілася на цэнтральных вуліцах і праезнай частцы. Практычна ў кругласутачным рэжыме працавала 11 адзінак малой і вялікай тэхнікі. Таксама аказвалі дапамогу механізатары і вадзіцелі ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», «Рамбуд» і «Пружанскі льнозавод». На вывазцы  снегу былі задзейнічаны «МАЗы» аўтапарка №11.

Як толькі  ўтаймавалася мяцеліца, на ачыстку двароў ад снегу выйшлі работнікі  ўчасткаў «Жилищник» і «Добраўпарадкаванне». Праведзены сходы з жыльцамі шматпавярховых дамоў: патрабуецца дапамога і насельніцтва.

***

Па інфармацыі абласных сіноптыкаў, найбольш ад снегападаў, якія на Брэстчыну прынёс антыцыклон Эрыка, пацярпелі Брэсцкі, Маларыцкі, Камянецкі, Жабінкаўскі і Пружанскі раёны. Гульні стыхіі былі настолькі ўнушальныя, што сумёты за некалькі гадзін вырасталі на 4-5 см. Асабліва моцны ўдар прыйшоўся на энергасістэму названых рэгіёнаў і на іх дарожную сетку.

Як паведамляе галоўны інжынер Пружанскіх электрасетак А.І.Богдан, лініі энергазабеспячэння раёна вытрымалі націск стыхіі і ніякіх сур’ёзных аварыйных сітуацый зарэгістравана не было.

А вось без аварый на дарогах не абышлося: па інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, сутыкненні з-за непагадзі былі зафіксаваны на дарозе паміж вёскамі Ляжайка і Мокрае, а таксама на гарадскіх вуліцах. У ДТЗ пацярпелі толькі аўтамабілі, з боку людзей ахвяр не было.

***

Ва ўзмоцненым рэжыме службы ў гэтыя дні знаходзіліся супрацоўнікі ДАІ, райаддзела па надзвычайных сітуацыях і дарожныя службы. Апошнія аператыўна рэагавалі на паведамленні экстраных службаў аб утварэнні перашкод руху транспарту. Як расказвае начальнік РАНС А.А.Ганчароў, падраздзяленням МНС нават самім давялося прымаць удзел у дэблакаванні машыны «хуткай дапамогі» на дарозе паміж Вялікімі і Малымі Якавічамі. Звесткі ад грамадзян аб перамётах праезнай часткі накіроўваліся дыспетчарам дарожных арганізацый.

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

Один комментарий

  • СанЁк

    В детстве, помню, снега навалит по пояс и мороз -30
    и нормально, сейчас снега 10 сантиметров мороз 2 дня по 20 градусов все,конец света, эрики , хавьеры и тд, раньше -это называлось просто ЗИМА!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *