Среда, 27 января 2021

Пьяный житель города при парковке повредил несколько автомобилей

1 150

Напэўна, з пачуццём выкананага абавязку адпачываў дома жыхар горада, які днём чацвёртага лютага падчас паркоўкі ў двары адной з шматпавярховак па вуліцы Інтэрнацыянальнай пашкодзіў два аўтамабілі. Але заспакоіцца яму не далі супрацоўнікі ДАІ, якіх выклікалі пацярпелыя. У выніку да віноўніка былі складзены некалькі пратаколаў — за аварыі, за пакіданне месца ДТЗ і за нецвярозае кіраванне, бо ў яго крыві было выяўлена 2,2 праміле.
Віталь Патапчук, в.а.старшага дзяржаўтаінспектара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *