— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны тры крымінальныя справы.
— Падчас правядзення праверкі няшчаснага выпадку, які здарыўся другога снежня мінулага года на вытворчасці ТАА «МЭР», было ўстаноўлена, што пацярпелы быў дапушчаны ў парушэнні дзеючых інструкцый да работы на абсталяванні, якое не адказвала патрабаванням стандартаў агароджы і ізаляцыі, з-за чаго і атрымаў цяжкія траўмы. У дачыненні да адказнай асобы, начальніка вытворчага ўчастку была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да трох гадоў пазбаўлення волі).