Пятница, 15 декабря 2017

Февраль с «районкой»: скидки от наших партнеров и викторина! Поспешите приобрести свежий номер!

245

Нагадваем, што ў першым нумары кожнага месяца мы друкуем купоны бонуснай праграмы. Вы зможаце са скідкамі:

— набыць або адрамантаваць акуляры і розныя прылады да іх;

— заказаць рамонт абутку ці адзення;

— скарыстацца паслугамі цырульні;

—купіць бытавую тэхніку і мэблю для сваёй кватэры (дома);

— набыць аўтазапчасткі ці электрыку;

— зрабіць рамонт або добраўпарадкаваць сваю сядзібу.

—пачаставаць гасцей у кафэ.

Ці патрэбна для гэтага нешта купляць, удзельнічаць у акцыях ці рэкламных гульнях?

Не, дастаткова прачытаць свежыя навіны ў «раёнцы», выбраць купон таго магазіна або ўстановы сэрвісу, тавары і паслугі якіх вам патрэбны, і завітаць туды. Вы атрымаеце як добры настрой, так і магчымасць зэканоміць вызначаны працэнт ад сумы затрат.

Гэта дадатковы падарунак ад «Раённых будняў», які нашы падпісчыкі будуць атрымліваць на працягу  першага паўгоддзя 2017 г.

 

***

У некалькіх кроках  ад 10 000

У сярэдзіне бягучага года нашы чытачы

атрымаюць 10-тысячны нумар газеты

«Раённыя будні». З нагоды гэтай падзеі

мы пачынаем віктарыну сярод нашых

самых верных сяброў і прыхільнікаў!

Вы ўважліва чытаеце газетныя старонкі не першы год? Тады пільна сачыце за кожным чарговым выпускам газеты і шукайце купон з  пытаннямі. Яго трэба запоўніць, выразаць і даслаць на адрас рэдакцыі: 225131, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78 з адзнакай «Віктарына».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *