Пятница, 15 декабря 2017

Нашему сайту 7 лет! Что читали пружанцы в прошлом году?

560

Сёння, 1 лютага, нашаму сайту спаўняецца сем гадоў. З гэтай нагоды прапануем вам некалькі статыстычных фактаў.

У 2016 годзе сайт газеты “Раённыя будні” наведала каля 71 тысячы чалавек. Карыстальнікі шукалі расклады руху аўтобусаў і цягнікоў, сачылі за афішамі мерапрыемстваў і каменціравалі галоўныя навіны рэгіёна.

Самай папулярнай рубрыкай, як і заўсёды, сталі “Здарэнні” (3483), крыху саступіла па папулярнасці ёй “Рэклама” (3066).  У 2016 годзе рэкламу аграсядзібы “Стасіна хата” адкрывалі 1489  чалавек, а цырульняй “Саната”  і сэрвісам па замене масла “LM” цікавіліся па 1000 карыстальнікаў.  Нагадаем, што малы банер тэрмінам на месяц каштуе  12 рублёў, вялікі – 23 рублі. Разгледзім і іншыя варыянты супрацоўніцтва: напрыклад, прадаставім месца для вашага рэкламнага відэароліка.

Не губляюць цікавасці, як і летась, спісы вакансій ад цэнтра занятасці, якія рэгулярна публікуюцца на сайце. Кожны з іх набірае звыш тысячы праглядаў.

Шмат увагі наведвальнікі ўдзяляюць фотарэпартажам, вельмі папулярнымі сталі артыкулы і здымкі з масавых мерапрыемстваў.  Шэсце  да Дня Перамогі (http://www.budni.by/?p=15388),  парад калясак, які прайшоў у горадзе ўпершыню (http://www.budni.by/?p=16682), і традыцыйны парад Дзедаў Марозаў (http://www.budni.by/?p=20363) сталі аднымі з самых чытаемых навін сайта. Лідарам у фотагалерыі стала фота-справаздача з конкурсу “Міс-Пружаны-2016” (http://www.budni.by/?p=15600).

Калі апісаная вышэй статыстыка была чакаемай і нікога не здзівіла, то зараз крышачку спынімся на адметных артыкулах менавіта мінулага года.

Самым чытаемым за год стаў матэрыял (хоць і апублікаваны толькі  ў снежні) пра адміністратара групы “Падслухана|Пружаны”  (http://www.budni.by/?p=20177). За ім па колькасці праглядаў  ідзе рэпартаж пра адкрыццё храма ў вёсцы Клятное (http://www.budni.by/?p=18908).  Шмат увагі пружанцаў выклікаў артыкул пра свайго земляка Андрэя Муху, які прадстаўляў нашу краіну на Паралімпійскіх гульнях, у тым ліку цікавасць выклікала і інтэрв’ю са спартсменам (http://www.budni.by/?p=18891).

Не засталіся ў баку наведвальнікі сайта і ад інфармацыі аб падазроным пакеце, які знайшлі ля райвыканкама. Навіну не толькі актыўна чыталі, але і каменціравалі (http://www.budni.by/?p=20247).

Летась упершыню наш сайт дасягнуў звыш 11 тысяч наведванняў за месяц!

Нагадваем, што мы прысутнічаем амаль ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках:

https://vk.com/publicbudniby (3802 падпісчыкі);

https://ok.ru/budni (3423 падпісчыкі);

https://www.facebook.com/budni.by (208 падпісчыкаў);

https://twitter.com/budni_by (149 падпісчыкаў).

А вось як мы выглядаем на фоне іншых раёнаў і гарадоў вобласці:

Калі б у кожным раёне Брэсцкай вобласці жыло па 10 000 чалавек, то ў групах раённых дзяржаўных СМІ ў сацыяльных сетках было б вось па столькі чалавек:

“Укантакце”

«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 740

«Маяк» (Бярозаўскі р-н) — 600

«Наш край» (Баранавіцкі р-н) — 384

«Ляхавіцкі веснік» (Ляхавіцкі р-н) — 371

«Пінскі веснік» (Пінскі р-н) — 298

«Facebook»

«Палеская праўда» (Пінскі р-н) — 94

«Навіны Камянеччыны» (Камянецкі р-н) — 72

«Івацэвіцкі веснік» (Івацэвіцкі р-н) — 47

«Брэсцкі веснік» (г.Брэст) — 44

«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 39

«Twitter»

«Маяк» (Бярозаўскі р-н) — 196

«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 27

«Палеская праўда» (Пінскі р-н) — 9

«Чырвоная звязда» (Іванаўскі р-н) — 8

«Заря» (Брэсцкая вобласць) — 8

«Аднакласнікі»

«Савецкае Палессе» (Ганцавіцкі р-н) — 1775

«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 672

«Драгічынскі веснік» (Драгічынскі р-н) — 467

«Палеская праўда» (Пінскі р-н) — 373

«Івацэвіцкі веснік» (Івацэвіцкі р-н) — 336

Падрыхтавала  Кацярына Пашкевіч.

  • хамут

    Любой дасвечаны пользователь сети знает- как легко накручиваются просмотры, посетители сайтов и подписчики в соц сетях! Если бы у сайта была монетизация — контекстная реклама, банерообмен, была бы сразу видна его ликвидность-доходность с фиктивными пользователями!
    Такой неповоротливый сайт с грязным кодом и отсутствием мобильной версии никогда не наберёт такое количество посещений — это явная накрутка!
    Нужно работать, чтобы был нормальный сайт, а не мусорка!
    Поздравляю вас с 7-летием!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Мусорка

    Видно вы не очень дасведчаны.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • И смешно, и обидно. Вы хоть зайдите в наши группы соцсетей, посмотрите на подписчиков, там же все родные, пружанские :). А что касается остальной статистики, данные предоставлены Google Analytics, если вы «дасведчаны», то сделаете правильный вывод.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Dr.Alban

    А шо вы хотите от партизанского листка!
    Тож — раённая газэта!:-) 🙂
    Добре, что она вообще в нете есть!
    🙂 🙂 🙂
    Ещё — не понятна арифметика с подсчётом:
    — по какому принципу считали подписчиков в соцсетях?
    — почему в разных сетях разные газеты, выбирали где меньше, на фоне бубней?)

    Лучший сайт районной газеты на Брестчине — http://www.kamenec.by/!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • По статистике соцсетей предоставили просто топ-5, чтоб не перегружать читателя информацией. Кстати, эта статистика была предоставлена сотрудником «НК». Да, их сайт сейчас выглядит неплохо, но посмотрите же на счетчик посещений.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Dr.Alban

    И всё таки — перегрузите, пожалуйста!))
    А их счётчик — это, думаю, реальные цифири посещений сайтов районных газет!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • хамут

    Сделал неутешительные выводы!😕

    Рекомендую для работы pr-cy.ru

    А почему вашей газеты нет в Белкиоске — я бы покупал!?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мы сами осуществляли подписку на газету в ПДФ, но что-то желающих было очень мало.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *