Суббота, 20 января 2018

Домик в деревне: как избежать краж?

651

Практычна ў кожнай вёсцы нашага раёна можна сустрэць дамы, дзе нават на першы погляд зразумела, што там ніхто не жыве. Прычым іх колькасць рэзка павялічваецца з аддаленасцю ад райцэнтра. У некаторых вёсках наогул праблема знайсці жылую хату.  Такія аб’екты афіцыйна называюцца нежылымі дамамі, але па факце ў іх ёсць гаспадары. Яны ўступілі ў бацькоўскую спадчыну, але пражываюць у іншых населеных пунктах і наведваюць сваю нерухомасць перыядычна. Словам, выкарыстоўваюць дамы як дачы.Нежилой дом 4

Вось менавіта гэтыя сезонныя прыезды ўладальнікаў жылля і прыцягваюць розных злодзеяў. У крымінальнай статыстыцы крадзяжоў з жылых дамоў факты ўзлому дач, як расказвае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Р.В.Саўчук, складаюць ільвіную долю.

Тлумачыцца гэта вельмі проста: замкі ў хатах хутчэй для бачнасці. А значыць, розным зламыснікам пранікнуць ў такое жытло значна прасцей. Нават ствараюцца своеасаблівыя «гастрольныя туры», калі на крымінальныя заробкі ў раён прыязджаюць госці з іншых рэгіёнаў вобласці і нават краіны.

— Выбраць хату, у якой ніхто не жыве,  але ёсць, чым пажывіцца, вельмі проста. Для гэтага не трэба марнаваць некалькі дзён на назіранні,— расказвае Раман Васільевіч.— Вось, глядзіце: просты прыклад. У вёсцы Перадзельск пасля снегападаў у двары дома няма  ніводнага следу. Часцей за ўсё падобныя крадзяжы рэгіструюцца менавіта зімой.Нежилой дом 6 Нежилой дом 8

На думку інспектара, тлумачыцца гэта яшчэ і тым, што злодзеі выдатна ведаюць аб перыядычнасці наведвання дач, а ўзімку перапынак паміж прыездамі самы вялікі. У якасці прыкладу можна прывесці апошні зарэгістраваны факт крадзяжу ў вёсцы Росахі: уладальнік быў у сваёй хаце восенню мінулага года. А праз чатыры месяцы заўважыў, што зламаны дзверы і знікла спіртное. Ці можна адшукаць украдзенае праз такі тэрмін?

— І зламыснікам не трэба прымяняць якія-небудзь меры перасцярогі, замятаць сляды, хутчэй збываць украдзенае — ва ўсім ім дапамагае час. У выніку і выкрываемасць падобных злачынстваў не такая высокая, як хацелася б. У пераважнай большасці затрымаць злодзеяў удаецца толькі тады, калі яны ідуць на крадзеж паўторна. У выніку па «почырку» ўдаецца раскрываць і  даўнія крымінальныя справы.Нежилой дом 11

На думку супрацоўніка праваахоўных органаў, застрахавацца ад нашэсця «дачных» злодзеяў усё ж магчыма. Зразумела, што выдаткоўваць вялікія грошы на ўмацаванне жылля, устаноўку трывожнай сігналізацыі і высокай агароджы, як гэта прынята ў райцэнтры або буйных сельскіх населеных пунктах, сэнсу няма. А вось прыехаць адзін раз на месяц усё-такі варта. Калі ж няма такой магчымасці, то можна папрасіць суседзяў нагледзець за нерухомасцю.

Падчас прыезду ў вёску Малы Краснік на вясковай вуліцы мы сустрэлі мясцовага жыхара, які вырашыў прайсціся і паглядзець на суседнія дамы. Як ён нам расказаў, ніхто з уладальнікаў не прапаноўваў яму знарок сачыць за захаванасцю дач. Таму і ніякай сувязі з цяперашнімі гаспадарамі нежылых дамоў ён не мае.

— А гэта яшчэ адзін са спосабаў падстрахоўкі, які б дапамог уладальніцы аднаго з вясковых дамоў пазбегнуць крадзяжу: злодзеі пабілі акно і выцягнулі ўсё, што ўяўляе каштоўнасць. Гаспадары  заўважылі страту і паведамілі ў міліцыю толькі праз тры месяцы.

Не разумее Раман Васільевіч і  тых людзей, якія, ад’язджаючы з  дачы на працяглы тэрмін, пакідаюць нямала каштоўных рэчаў: спіртное, бытавую тэхніку, металічны посуд, прадукты харчавання. Гэта прыцягвае злодзеяў. Падобныя крадзяжы летась былі зафіксаваны ў Дабучыне, Хараве, Пінянах, Перадзельску, Малым Красніку і іншых населеных пунктах раёна. У некаторых выпадках асобы злодзеяў былі ўстаноўлены, але вярнуць усё ўкрадзенае не ўдалося. Пагашаць урон прызначана абвінавачваемым. Але яны звычайна нідзе не працуюць і заробкаў для пагашэння не маюць.

Адметна і тое, што на такія крадзяжы ідуць не тыя, хто вырашыў пабагацець, а тыя, каму няма за што выпіць. І паводзяць сябе нібы вандалы: разбураюць печкі, выдзіраюць электраправодку, вы-біваюць вокны і дзверы. Часта сума ўкра-дзенага значна меншая, чым урон ад разбуранага і зламанага.

-Падчас рэйдаў і выступленняў у сродках масавай інфармацыі мы пастаянна рэкамендуем уладальнікам нежылых дамоў выконваць простыя правілы перасцярогі: наглядаць за сваёй маёмасцю або прасіць гэта рабіць тых, хто жыве побач. У дадатак можна забіць вокны, умацаваць дзверы, што не патрабуе шмат сродкаў. Дадатковыя меры адвабяць зламыснікаў, якія імкнуцца трапіць у жытло як мага хутчэй і прасцей,— зазначае Р.В.Саўчук.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *